Валянцін Мікалаевіч Шкурко
Валянцін Мікалаевіч Шкурко (22 ліпеня 1932, в. Буркі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі філосаф, педагог. Кандыдат філасофскіх навук (1966), прафесар (1990). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (філасофскае аддзяленне, 1955; аспірантура, 1966). Працаваўу Партызанскай СШ Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці (1955—1957, дырэктар), Хойніцкім райкаме камсамола (з 1957, першы сакратар), Чачэрскім райкаме Камуністычнай партыі Беларусі, Гомельскім абласным камітэце КПБ (1959—1968), Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (1968—1974, рэктар), Міністэрстве асветы БССР (з 1974, начальнік упраўлення педагагічных навучальных устаноў), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1988, прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: стан і перспектывы развіцця бесперапыннай вышэйшай педагагічнай адукацыі; усебаковае развіццё асобы. УзнагародыЗванне «Заслуженный работник высшей школы БССР», значок «Отличник просвещения СССР», знак «За отличные успехи в работе в области высшего образования СССР», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета СССР, Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia