Буркі
Буркі́[1] (трансліт.: Burki, руск.: Бурки) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Буркоўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі. Планіроўка складаецца з 2 выгнутых вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных кароткай шыротнай вуліцай. Забудова драўлянымі хатамі, няшчыльная, сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўняга часу. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, а ў другой палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся школа граматы, 2 ветракі, гамарня. З 6 снежня 1926 года па 26 лістапада 1959 года цэнтр Буркоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе працавала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі 2 ветракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 143 жыхары, памяць пра іх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1966 годзе ў скверы. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля — у складзе Астраглядаўскага сельсавета. З 1987 года цэнтр Астраглядаўскага сельсавета, у калгасе «Чырвоная ніва». Размяшчаюцца сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia