Валянцін Міхайлавіч Семяняка
Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Фізіка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай»[1]. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў[1]. Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 28-га скліканняў[1]. 15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу мусіла распрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечваць іх усенароднае абмеркаванне[2]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слонімскай акругі № 58. Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, член Савета Палаты прадстаўнікоў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. УзнагародыУзнагароджаны юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia