Валянцін Серафімавіч Ягораў
Валянцін Серафімавіч Ягораў (30 кастрычніка 1935 года, Ленінград — 17 лістапада 2012, Гомель) — беларускі мастак-графік. БіяграфіяУ 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа — серыя афортаў «За палярным кругам» — была прадстаўлена на Усесаюзнай выставе лепшых дыпломных работ у Маскве і Кіеве. Працаваў у тэхніцы лінагравюры і афорта.[1] У 1963 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў. У 1966—1968 гадах быў абраны першым старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Быў узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў. Жонка Марыя Карпаўна (1937—2007) таксама была мастаком-акварэлістам. 30 студзеня 2014 года ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адкрылася Галерэя імя Марыі і Валянціна Ягоравых. Асноўныя творы:
Экспанаваліся на рэспубліканскіх мастацкіх выставах. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia