2014 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва Творчая майстэрня «Басталія» ў праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»
2014 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва .
Падзеі
I квартал
9 студзеня — 15 лютага : праект Ганны Балаш «Мадэль Ані», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
10 студзеня — 3 лютага : выстаўка «Роберт Генін . У пошуках раю», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 1]
15 студзеня : урачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі графікі Васіля Шаранговіча , прысвечанай 75-годдзю мастака, памятнае гашэнне мастацкай капэрты з арыгинальнай маркай «Жывапіс В. П. Шаранговіча»[ 2]
15 студзеня : у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё персанальнай выставы гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча, які не мае пэўнага месца жыхарства, і прэзентацыя дакументальнага фільма пра яго[ 3]
20 студзеня — 23 лютага : выстаўка іканапісу «Бог сялянскі, хрысціянскі. Бабіцкая ікона »[ 4] .
22 студзеня — 9 лютага : выстаўка твораў П. В. Масленікава «Настаўнік і вучні», прысвечаная 100-годдзю мастака.
23 студзеня : адкрыццё выстаўкі Марыны Эльяшэвіч «Карункі снегу белага», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск
4 лютага — 15 лютага : выстаўка жывапісу «Крыніца святла», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск [ 5]
14 лютага — 27 лютага : выстаўка жывапісу Алены Шлегель «Алфавіт», «Галерэя Мастацтва», Мінск
12 лютага — 10 сакавіка : выстаўка твораў Арлена Кашкурэвіча , Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь [ 6]
17 лютага — 28 лютага : выстаўка пейзажнага фотаздымку «Карпаты — чарiвний край», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
19 лютага — 7 сакавіка : выстаўка станковай графікі Валерыя Славука і кабінетнай скульптуры Мікалая Байрачнага, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
27 лютага — 28 сакавіка : выстаўка твораў Дзмітрыя Лазовага, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
5 сакавіка : адкрыццё выстаўкі баціка і графікі мастакоў Алены і Валерыі Лянка, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
6 сакавіка — 30 сакавіка : праект Канстанціна Селіханава «Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным» , Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск[ 7]
Марта Шматава «Рух»
Марта Шматава «Хто я?»
Марта Шматава
Успенне Маці Божай. Невядомы майстар. 2-я палова XVIII ст. Дрэва, разьба, паліхрамія.
Царская брама. XVIII век. Дрэва, разьба, пазалота.
Арон кодэш. Майстар — Дэйв, сын Ізраіля. XVIII ст. Дрэва, разьба.
Іван Хруцкі , «Хлопчык у саламяным капелюшы»
II квартал
1 красавіка — 16 красавіка : выстаўка Віктара Пятрова «Зялёная сцяна старога дома — 2», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
11 красавіка — 25 красавіка : выстаўка Анастасіі Шумілінай «Назву прыдумай сам», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
15 красавіка : ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Арт-крок — 2014», галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Мінск[ 11]
19 красавіка — 27 красавіка : персанальная выстаўка жывапісу Галіны Горавай «Касмічнае падарожжа», Палац мастацтва, Мінск
21 красавіка — 10 чэрвеня : выстаўка сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках правядзення Чэмпіянату свету па хакеі, Мінск[ 12]
23 красавіка — 11 мая : выстаўка секцыі жывапісу Саюза мастакоў Беларусі «Лабірынт» , Палац мастацтва, Мінск
8 мая — 14 верасня : выстаўка «Back in BSSR / Зноў у БССР» плакаты і прадметы савецкай эпохі (1940 — 80-я), Музей гісторыі горада Мінска
13 мая — 25 мая : Рэспубліканская моладзевая выстаўка Беларускага саюза мастакоў «UNDER 35» , Палац мастацтва, Мінск
20 мая — 2 чэрвеня : выстаўка жывапісу Сямёна Дамарада «Па ціхай вадзе», «Галерэя Мастацтва», Мінск[ 15]
29 мая — 16 чэрвеня : выстаўка жывапісу і графікі Віктара Ігнатавіча Кліменкі (1941—2010) «Мы толькі вандроўнікі…»[ 16]
3 чэрвеня — 16 чэрвеня : выстаўка жывапісу Івана Мядзведзева «Прыбалтыка. 60 — гадоў назад», «Галерэя Мастацтва», Мінск[ 17]
4 чэрвеня — 15 чэрвеня : персанальная выстаўка жывапісу Васіля Касцючэнкі «Зямляне», Палац мастацтва, Мінск[ 18]
11 чэрвеня — 21 чэрвеня : арт-праект Васіля Зянько «EX NIHILO» , галерэя «Універсітэт культуры», Мінск"[ 19]
18 чэрвеня — 29 чэрвеня : персанальная выстаўка жывапісу Барыса Зэхера , прысвечаная юбілею мастака, Палац мастацтва, Мінск[ 20]
18 чэрвеня — 29 чэрвеня : персанальная юбілейная выстаўка Марыты Голубевай «Час піць гарбату…» , Палац мастацтва, Мінск
18 чэрвеня — 29 чэрвеня : Рэспубліканская выстаўка секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва «Спектар» , Палац мастацтва, Мінск
III квартал
7 жніўня — 23 жніўня : выстаўка скульптуры Сяргея Бандарэнкі «Конь і яго рыцар», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
7 жніўня — 10 верасня : культурна-асветніцкі праект «Перазвон стагоддзяў», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка Беларусі , Минск[ 23]
14 жніўня — 14 верасня : арт-праект аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча «BELLUM OMNIUM CONTRA OMNES», Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
26 жніўня — 6 верасня : выстаўка беларускага графіка Сяргея Баленка «…нічога іншага не прапаноўваецца…», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск [ 24]
5 верасня — 10 кастрычніка : арт-праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі» , Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва [ 25]
IV квартал
23 кастрычніка — 9 лістапада : выстаўка секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў «Tour de Беларусь. Пралог» , Палац Мастацтва, Мінск
13 лістапада — 26 лістапада : выстаўка жывапісу Зоі Луцэвіч, «Галерэя Мастацтва», Мінск
13 лістапада — 30 лістапада : выстаўка Алены Марцьянавай «Сумбурны стыль-life», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
17 лістапада — 31 снежня : выстаўка «Выратаваныя каштоўнасці», на якой прадстаўлены некалькі дзясяткаў твораў заходнееўрапейскага, усходняга і рускага мастацтва — іканапіс і мастацкае ліццё, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі XV—XX стагоддзяў, прадметаў з каштоўных металаў, а таксама твораў мастацтва краін Усходу і Заходняй Еўропы. Дапаўняюць выстаўку творы сакральнага мастацтва — узоры растоўскай фініфці , рускага меднага ліцця і рарытэтныя кніжныя выданні
27 лістапада — 11 снежня : выстаўка жывапісу Вікторыі Ільіной «Вежа», «Галерэя Мастацтва», Мінск[ 34]
27 лістапада — 14 снежня : IV біенале жывапісу, графікі і скульптуры «Формазмест-703» , Палац Мастацтва, Мінск
З’явіліся
Памерлі
1 сакавіка — Леанід Левін (нар. 1936 ), заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь , адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь »
25 красавіка — Генадзь Хацкевіч (нар. 1952 ), беларускі мастак
13 ліпеня — Язэп Крупскі (нар. 1934 ), беларускі мастак
29 жніўня — Канстанцін Шаранговіч (нар. 1956 ), беларускі мастак-графік, педагог
3 кастрычніка — Рыгор Кійко , беларускі мастак-кераміст, уваходзіў у творчую суполку БСМ «Пагоня»
3 кастрычніка — Алена Канстанцінаўна Рэсіна , беларускі мастацтвазнаўца, супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі , аўтар манаграфій аб Іване Хруцкім , куратар выстаў жывапісу А. Гараўскага , В. Бялыніцкага-Бірулі , І. Хруцкага [ 39]
19 кастрычніка — Фёдар Адамавіч Ястраб
3 лістапада — Пётр Шарыпа (нар. 1942 ), беларускі мастак-жывапісец, педагог
Галерэя жывапісу
Марта Шматава «Каляровая мара». Палатно, алей, 100 x 80 см.
Марта Шматава «Двое пад луной». Палатно, алей, 100 х 80 см.
Алег Касцючэнка «Мелодыя кахання». Палатно, алей, 70 х 90 см.
Алег Касцючэнка «Чырвоныя пантофлі». Палатно, алей, 70 х 70 см.
Галерэя скульптуры
Зноскі
Гады ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
XIX стагоддзе XX стагоддзе XXI стагоддзе