Варанец коласападобны
Варанец коласападобны[1] (Actaea spicata) — шматгадовая расліна сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Батанічнае апісаннеСцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру. БіялогіяЦвіце ў канцы вясны — пачатку лета. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца. Практычнае выкарыстаннеВаранец коласападобны — ядавітая[2], лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia