Варатынскі сельсавет
Вараты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Варатынь. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 30 красавіка 1976 года ў склад сельсавета з Кавалёўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Амяленская Слабада, Туркі і Туркоўская Слабада)[2]. 27 верасня 2018 года скасаваны пасёлак Парасля[3]. Былыя населеныя пункты на тэрыторыі Варатынскага сельсавета
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1296 чалавекі[4], з іх 86,2 % — беларусы, 12,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia