Вішнёўскі сельсавет
Вішнё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Продзвінскі сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Продзвіна[1]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вішнёўка, сельсавет перайменаваны ў Вішнёўскі[2][3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[4], з іх 69,6 % — беларусы, 26,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]% паводле перапісу 2019 года — 938 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia