Слабодкаўскі сельсавет (Бабруйскі раён)
Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Каменка. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малая Каменка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балычын. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка, сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі[2][3]. У 1977 годзе скасавана вёска Зацішша (злілася з вёскай Слабодка)[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3538 чалавек[5], з іх 76,7 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 3730 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia