Глушанскі сельсавет
Глуша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Глуша. Гісторыя23 снежня 2011 года статус гарадскога пасёлка Глуша паніжаны да пасёлка[1]. 22 лютага 2013 года Глушанскі пасялковы савет (у складзе пасёлкаў Глуша і Дачнае, вёскі Карабаўшчына) пераўтвораны ў сельсавет[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарохаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: пасёлкі Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны) і частка скасаванага Восаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада)[3]. НасельніцтваНасельніцтва паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1319 чалавек[4], з іх 79,4 % — беларусы, 17,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1639 чалавек[6]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia