Вартавыя Галактыкі (фільм)«Вартавыя Галактыкі» (англ.: Guardians of the Galaxy) — фантастычны баявік ад рэжысёра Джэймса Гана, заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў выдавецтва «Marvel Comics»; з’яўляецца дзясятым па ліку фільмам кінематаграфічнага сусвету «Marvel». Галоўныя ролі выканалі Крыс Прэт, Зоі Салдана, Дэйв Батыста, Він Дызель і Брэдлі Купер. СюжэтУ 1988 годзе юны Пітэр Квіл пасля смерці маці быў выкрадзены іншапланецянамі. Яны выхавалі яго злодзеем, ён узяў сабе псеўданім Зорны Лорд. 26 гадоў праз Пітэр Квіл прыбывае на закінутую планету Мораг, каб выкрасці таямнічую сферу, але яго ловіць група салдатаў з Расы Крыі на чале з Коратам, якая таксама прыбыла за сферай, каб перадаць яе фанатыку Расы Крыі Ронану. Квілу ўдаецца збегчы са сферай, але пра яго месцазнаходжанне даведваецца Ёнду — глава касмічных піратаў Спусташальнікаў, які выкраў з Зямлі Квіла і выгадаваў яго. Пітэр павінен быў аддаць сферу яму, але вырашыў прадаць яе непасрэдна замоўцу. Разгневаны Ёнду прызначае ўзнагароду за злаўленне Квіла. Ронан пазнае пра тое, што сферу выкраў Зорны Лорд, і даручае вярнуць яе забойцы Гаморы. Яна знаходзіць Квіла на Ксандары, дзе той атрымаў адмову ад пакупніка ў сувязі з тым, што сферай зацікавілася такая небяспечная фігура як Ронан. Гамора спрабуе выкрасці сферу, але Зорны Лорд яе даганяе. У іх разборку ўмешваюцца двое наймітаў — разумны янот Ракета і дрэвападобны гуманоід Грут, якія жадаюць атрымаць узнагароду за Квіла. Але іх усіх ловяць мясцовыя праваахоўныя органы — Корпус Нова, і за розныя злачынствы саджаюць у турму на касмічнай станцыі Кілн. Там Гамору спрабуюць забіць за супрацоўніцтва з Ронанам, які вінаваты ў смерцях родных многіх вязняў, сярод якіх і небяспечны забойца Дракс Разбуральнік. Але Квілу ўдаецца пераканаць Дракса, што Гамора можа дапамагчы ў знішчэнні Ронана. Зорны Лорд, Гамора, Дракс, Ракета і Грут аб’ядноўваюцца, каб збегчы і прадаць сферу за велізарныя грошы. Рэактыўны янот распрацоўвае план, з дапамогай якога каманда збягае з турмы на Мілана — караблі Квіла. Ронан звязваецца з Танасам, які абяцаў у абмен на сферу знішчыць Ксандар, вінавацячы таго, што яго прыёмная дачка Гамора здрадзіла ім. Тым часам героі прыбываюць на касмічную станцыю Забыццё, якая размешчана ў чэрапе гіганта, дзе іх павінен чакаць пакупнік сферы. Пакупніком апыняецца багаты калекцыянер Танеліір Тыван. Ён адкрывае сферу, унутры якой знаходзіцца Камень Бясконцасці — магутны артэфакт, здольны знішчаць планеты, але ім могуць валодаць толькі істоты вялікай сілы. Карына, рабыня Калекцыянера, спрабуе выкрасці Камень, каб вызваліцца з рабства, але адбываецца выбух, які знішчае музей Тывана. Адначасова з гэтым п’яны Дракс выклікае Ронана, каб уступіць у бой з ім. Абвінаваўца лёгка перамагае Разбуральніка, а Небула, агент Ронана і іншая прыёмная дачка Танаса, захоплівае камень са сферы. Гамора, якая спрабавала перашкодзіць сваёй сястры, трапляе ў адкрыты космас. Каб яе выратаваць Зорны Лорд паведамляе Ёнду сваё месцазнаходжанне і ідзе за Гаморай у вакуум. Спусташальнікі захопліваюць іх, Ёнду плануе забіць Квіла, але той пераконвае яго, угаворваючы яго забраць такі каштоўны прадмет як Камень Бясконцасці ў Ронана. Ракета, Грут і Дракс, лічачы, што іх сябры ў палоне, пагражаюць Спусташальнікам, але Квіл усё растлумачвае ім і тройца далучаецца да каманды. На сваім флагмане Ронан атрымлівае камень ад Небулы і ўстаўляе ў свой баявы молат, каб выкарыстоўваць яго сілу. Ён звязваецца з Танасам і кажа, што цяпер, з сілай каменя, яму не патрэбна дапамога ў знішчэнні Ксандара, і што пасля Ксандара ён знішчыць і самога Танаса. Небула здраджвае свайму прыёмнаму бацьку і пераходзіць на бок Абвінаваўца. Флагман Ронана набліжаецца да Ксандара, і той зможа знішчыць планету, калі карабель дасягне яе. Але Спусташальнікі атакуюць флагман, да іх далучаюцца на сваіх караблях Корпус Нова, які спрабуе стрымаць флагман Ронана ад прызямлення, стварыўшы з караблёў Корпуса жывы энергетычны шчыт у выглядзе сеткі. Рэактыўны Янот на чале Спусташальнікаў застаецца змагацца з караблямі Крыі, пакуль астатнія героі пранікаюць на флагман Ронана. Яны падзяляюцца — Гамора ідзе адключыць абарону дзвярэй у камандную залу да Ронана, пакуль Квіл, Дракс і Грут ваююць з аховай Абвінаваўцы. Пры гэтым Дракс у рукапашнай сутычцы забівае Кората, вырваўшы яму з галавы імплантат. Небула спрабуе перашкодзіць Гаморы, але пазбаўляецца рукі і збягае. Героі трапляюць да Ронана і спрабуюць яго забіць, але злыдзень выжывае. Ён знішчае караблі Корпуса і карабель падае на Ксандар. Грут стварае са свайго цела ахоўную сферу для астатніх герояў і гіне пры падзенні. Апынуўшыся на паверхні Ронан рыхтуецца знішчыць Ксандар і ў насмешку называе герояў «Вартавымі Галактыкі», але Квіл адцягвае яго ўвагу танцам, пакуль Дракс рыхтуецца выстраліць з суперзброі Янота. Выстрал выбівае Камень з молата Ронана, і Пітэр яго ловіць. Энергія каменя пачынае разбураць цела Зорнага Лорда, але Гамора, Дракс і Ракета бяруць Квіла за рукі, што дазваляе ім падзяліць сілу каменя і знішчыць Ронана. Героі выжываюць, але павінны па дагаворы аддаць Сферу з Каменем Ёнду. Корпус Нова ў знак удзячнасці за вытаванне іх планеты прабачае іх мінулыя злачынствы і аднаўляе знішчаны карабель Квіла. Таксама Зорнаму Лорду паведамляюць, што ён толькі напалову чалавек, што і дапамагло яму ўтрымліваць камень. Героі плануюць і далей ахоўваць Галактыку ад пагроз. А на сваім караблі Ёнду адкрывае Сферу і знаходзіць там замест Каменя цацку, тады як сапраўдны камень Вартавыя аддалі на захоўванне Корпусу Нова. Пасля гэтага бачна, што атожылак Грута, падабраны Янотам і пасаджаны ў чыгун, укараніўся і стаў нараджэннем новага жыцця Грута. У сцэне пасля тытраў Танелііраў Тыван сядзіць на развалінах свайго музея і з гора п’е. Да яго падыходзіць яго былы экспанат — савецкая сабака-касманаўт Косма і тыкаецца яму ў твар, на што іншы ўзор яго калекцыі — антрапаморфная качка па імі Говард са здзіўленнем рэагуе. У ролях
СтварэннеУ верасні 2012 года Джэймс Ган пацвердзіў інфармацыю пра сваё прызначэнне на пасаду рэжысёра фільма. Таксама Ган заявіў, што будзе перарабляць сцэнарый, напісаны Крысам Мак-Коем і Ніколь Перлман[24]. Вытворчасць карціны пачалося ў студзені 2013 года, самі здымкі пачаліся ў чэрвені таго ж года ў Англіі[25], на студыі Шэпертан[26]. На канвенце San Diego Comic-Con International у ліпені 2012 года быў прадстаўлены канцэпт-арт, на якім намаляваны героі будучага фільма: Дракс Разбуральнік, Грут, Зорны Лорд, Рэактыўны Янот і Гамора[27]. У лютым 2013 года Крыс Прэт быў зацверджаны на галоўную ролю Зорнага Лорда — сына зямлянкі і прышэльца, які стане лідарам Вартавых Галактыкі[28]. У сакавіку 2013 года на ролю воіна Дракса Разбуральніка быў зацверджаны прафесійны рэстлер Дэйв Батыста[29]. На гэту ролю таксама разглядаліся Айзая Мустафа, Браян Патрык Уэйд і Джэйсан Мамоа. У красавіку 2013 года Зоі Салдана пачала весці перамовы наконт ролі Гаморы ў фільме[30]. Праз некалькі тыдняў Майкл Рукер далучыўся да акцёрскага складу ў якасці Ёнду[10]. У тым жа месяцы The Hollywood Reporter пацвердзіў, што Салдана сыграе Гамору ў фільме і паведаміў, што Афелія Ловібанд далучылася да акцёрскага складу[6]. На наступны дзень стала вядома, што Лі Пэйс сыграе злыдня ў фільме[9]. 31 мая 2013 шатландская актрыса Карэн Гілан таксама пацвердзіла свой удзел у фільме[31]. 22 студзеня 2014 года Стэн Лі паведаміў, што магчыма не з’явіцца ў фільме з камеа-роляй. Пра гэта ён паведаміў у падкасце DweebCas: «Не, баюся, што не. Гэта адна з груп, якую я не ствараў. Я не пісаў „Вартавых Галактыкі“. Я нават не ўпэўнены, хто яны. Але я вельмі чакаю выхаду фільма». Тым не менш, 27 красавіка Лі паведаміў, што сцэна з яго ўдзелам адздымана і, магчыма, увойдзе ў фільм[22]. У выніку Стэн Лі з’яўляецца ў фільме ў ролі ксандарыянскага бабніка. Здымкі фільма прадоўжыліся роўна 83 дня. Пра завяршэнне напісаў рэжысёр праекта Джэймс Ган на сваёй старонцы ў Фэйсбуку[32]. Прэм’ера трэйлера была прызначана на 19 лютага 2014 года. Перад гэтым студыя выпусціла некалькі прома-кадраў[33], а таксама невялікі тызер, працягласцю каля 15 секунд[34]. Працягласць трэйлера — дзве з паловай хвіліны[35], як і заяўлялася тыднем раней. А літаральна праз пару дзён, 21 лютага быў апублікаваны і афіцыйны постар фільма, на якім былі намаляваны ўсе пяць герояў каманды[36]. Касавыя зборыСтанам на студзень 2015 года, «Вартавыя Галактыкі» сабралі $333 079 971 у ЗША і $439 600 000 у іншых краінах, агулам сабраўшы $772 679 971[3]. Цікавыя факты
СіквелДжэймс Ган ізноў выступіць сцэнарыстам і рэжысёрам запланаванага студыяй сіквела[40]. Прэм’ера прызначана на 5 мая 2017 года[41]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia