Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва
«Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва» (англ.: Doctor Strange in the Multiverse of Madness) — амерыканскі фантастычны фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics», прэм’ера якога адбылася ў траўні 2022 года. З’яўляецца працягам фільма «Доктар Стрэндж» і 28-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Сэм Рэймі. СюжэтПрацяг магічных прыгод Доктара Стрэнджа ў новых містычных мірах і ў супрацьстаянні з новымі ворагамі. Доктар Стрэндж пры дапамозе Вонга выратоўвае ад гіганцкага васьмінога дзяўчыну-падлетка па імені Амерыка Чавес, якая пры моцным спалоху можа адкрываць парталы ў паралельныя сусветы. Спрабуючы зберагчы новую знаёмую ад злой сілы, што прагне займець яе здольнасці, Доктар разам з Амерыкай пускаецца ў вандроўку па мульцісусвету. ПракатСусветная прэм’ера фільма «Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва» адбылася 2 мая 2022 у Галівудзе, Лос-Анджэлес[11]. У пракат у ЗША стужка выйшла 6 мая 2022 г.[12] у RealD 3D, IMAX , Dolby Cinema і ScreenX. У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia