Варшаўская (станцыя метро)
«Варшаўская» (руск.: Варшавская) — часова закрытая станцыя Маскоўскага метрапалітэна, былая заходняя канчатковая Кахоўскай лініі, цяпер скасаванай. ГісторыяСтанцыя адкрыта 11 жніўня 1969 года ў складзе ўчастка Замаскварэцкай лініі «Аўтазаводская» — «Кахоўская», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 86 станцый. З 1985 года лінія працавала ў рэжыме вілачнага руху, а з 1995 года выдзелена ў асобную Кахоўскую лінію. З 30 сакавіка 2019 года станцыя «Варшаўская» стала канчатковай пасля закрыцця «Кахоўскай» для правядзення рэканструкцыі і ўключэння ў склад Вялікі кальцавой лініі. З 26 кастрычніка 2019 года таксама закрылася на рэканструкцыю, у сувязі з чым спыніла сваё існаванне ўся Кахоўская лінія[1]. Адкрыццё станцыі плануецца ўжо ў складзе Вялікай кальцавой лініі ў 2022 годзе[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia