Васіль Іванавіч Сямеўскі
Васіль Іванавіч Сяме́ўскі[4][5] (25 снежня 1848 (6 студзеня 1849) — 21 верасня (4 кастрычніка) 1916) — рускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар рускай гісторыі (1889), прафесар (1882). Брат М. І. Сямеўскага. БіяграфіяНарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. У 1859—1863 гадах вучыўся ў Другім кадэцкім коропусе. Скончыў з залатым медалём Першую Санкт-Пецярбургскую гімназію ў 1866 годзе і на працяу двух гадоў вучыўся ў Медыка-хірургічнай акадэміі. Перайшоў на вучобу на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1872 годзе. У 1872—1866 гадах прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і прафесар Аляксандраўскага ліцэя. Чытаў лекцыі на Бястужаўскіх курсах[5]. У 1889 годзе абараніў у Маскоўскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара рускай гісторыі «Крестьянский вопрос. в XVIII и первой половине XIX в.», якая была адзначана Увараўскай прэміяй Акадэміі навук і залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства[6]. У 1891 годзе па запрашэнню А. М. Сібіракова В. І. Сямеўскі здзейсніў паездку ў Сібір[6][7]. У 1894—1896 гадах быў таварышам старшыні Гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, а з 1895 года сакратаром аддзела для садзейнічання самаадукацыі ў Камітэце педагагічнага музея ваенна-навучальных устаноў[6][7]. Пасля расстрэлу дэманстрацыі рабочых 9 студзеня 1905 года В. І. Сямеўскі ўвайшоў у склад дэпутацыі літаратараў і вучоных да членаў урада[5]. Быў арыштаваны. З 1905 года член Камітэта дапамогі вызваленым вязням Шлісельбургскай крэпасці, член Камітэта па аказанню дапамогі палітычным ссыльным[7][8][5]. Член Саюз вызвалення, дэлегат яго 2-га з’езда[7]. У 1906 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Народна-сацыялістычнай партыі, член яе арганізацыйнага камітэта, адзін з аўтараў праграмы[7], член Цэнтральнага камітэта[5]. У 1913—1916 гадах адзін са стваральнікаў і рэдактараў гісторыка-літаратурнаа часопіса «Голас мінулага»[5][7][8]. Навуковая дзейнасцьВ. І. Сямеўскі займаўся даследаваннем гісторыі сялянства XVII—XIX стагоддзяў і рабочага класа ў Расіі, руху дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Звязваў урадавую праграму вызвалення рускага сялянства з поглядамі інтэлігенцыі, робячы выснову аб тым, што першая вырасла з другой. Працы грунтаваліся на дэмакратычных пазіцыях, выкарыстоўваўся шырокі фактычны матэрыял. Быў праціўнікам сталыпінскай аграрнай рэформы, якая руйнуе суполку, у якой бачыў дэмакратычны пачатак, устойлівасць як інстытута, які засцерагаў вёску ад «язвы пралетарыяцтва»[7]. Ідэалізаваў сялянскую абшчыну, спецыфічна асэнсоўваў прычыны скасавання прыгоннага права[5]. Працы В. І. Сямеўскага друкаваліся ў перыядычных выданнях «Отечественные записки», «Русское богатство», «Русская старина», «Русская мысль», «Вестник Европы» і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia