Помнік Васілю Талашу

Помнік
Помнік Васілю Талашу
52°07′26″ пн. ш. 28°29′52″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Заір Ісакавіч Азгур
Дата пабудовы 1958
Матэрыял бронза
Map

Помнік Васілю Ісакавічу Талашу — помнік у Петрыкаве Гомельскай вобласці, размешчаны на вул. Камсамольскай, у гарадскім скверы[1].

Пастаўлены ў 1958 г. у гонар Васіля Талаша, удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Заір Азгур[1].

Апісанне

На прамавугольным мураваным пастаменце бронзавы паплечны бюст В. І. Талаша. Вышыня пастамента складае 3,09 м, бюста — 1 м[1].

Сродкамі пластыкі перададзены партрэтнае падабенства, цэласны характар селяніна, народнага героя. Расшпілены каўнер кашулі, баявыя ўзнагароды на грудзях дапаўняюць характарыстыку[1].

Крыніцы

  1. а б в г 1410. Помнік Талашу Васілю Ісакавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya