Васіль Аляксандравіч Струк
Васіль Аляксандравіч Струк[2] (нар. 23 лістапада 1949) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Валожын (Мінская вобласць, Беларусь). У 1971 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 10 чэрвеня 1974 года па 15 мая 1990 года[3] працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР. Займаў пасады інжынера, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі[3]. У 1976—1979 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і ў 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Создание и исследование машиностроительных антифрикционных материалов на основе модифицированных термопластов» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэмы «Трибохимическая концепция создания антифрикционных материалов на основе многотоннажно выпускаемых полимерных связующих» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. З 1990 года В. А. Струк працуе ў Гродзескім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1991 годзе яму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні». Пасады ва ўніверсітэце: загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій (1991—2005), дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання (2005—2015), прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, 16 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 150 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3]. Займаецца даследаваннем трыбатэхнічных з’яў пры стварэнні і эксплуатацыі трыбатэхнічных сістэм, тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімерных нанаматэрыялаў, антыфрыкцыйных матэрыялаў на аснове сумесей палімераў. Арганізатар і навуковы кіраўнік навукова-вучэбна-вытворчага кластара «Вучэбна-метадычны цэнтр „Прамаграмаш“»[3]. Заснавальнік і навуковы кіраўнік навуковай школы «Фізіка-хімія, матэрыялазнаўства і тэхналогія палімерных нанакампазіцыйных матэрыялаў»[3]. Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара В. А. Струка абаронены больш за 20 кандыдацкіх і больш за 20 магістарскіх дысертацый[3]. Член рэдакцыйнай калегіі навуковага, вытворча-практычнага часопіса «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6. Тэхніка»[4]. Правадзейны член Міжнароднай інжынернай акадэміі[3]. Сярод апублікаваных прац:
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia