Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў
Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў (нар. 13 жніўня 1949, в. Юркавічы, Веткаўскага раёна, Гомельскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт (2009), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2003). БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). З 1972 года ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1981 года старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. У 2001 годзе стаў прарэктарам па навуковай рабоце — дырэктарам Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту». З 2004 па 2016 год — рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У 2004—2016 — галоўны рэдактар часопіса «Весці Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны». З 2009 года галоўны рэдактар часопіса «Праблемы фізікі, матэматыкі і тэхнікі». Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2009). Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне фізічнай хіміі кампазіцыйных, шматслойных тонкаплёначных сістэм на аснове палімерных і неарганічных (металічных, вугляродных, карбідаў і нітрыдаў металаў) матэрыялаў, сінтэзу складаных хімічных злучэнняў з актыўнай газавай фазы. Правёў комплексныя даследаванні працэсаў вакуумнай металізацыі палімерных матэрыялаў, дыспергіравання палімераў пад дзеяннем патоку электронаў, лазернага выпраменьвання. Распрацаваў метады рэгулявання фізіка-механічных уласцівасцяў нана- і мікрагетэрагенных сістэм, заснаваныя на выкарыстанні плазменнай актывацыі лятучых прадуктаў, газатранспартных плазмахімічных працэсаў на стадыі асаджэння наначасціц з газавай фазы складанага складу. Прапанаваў рэлаксацыйна-дыфузійную тэорыі міжфазных працэсаў, на аснове якой аналітычна апісаў структурныя асаблівасці межавых слаёў, заканамернасці адгезійнага ўзаемадзеяння ў статычным і дынамічным кантакце пры розных рэжымах і ўмовах, у тым ліку і пры праходжанні хімічных кантактных рэакцый; патлумачыў шэраг эксперыментальна ўстаноўленых эфектаў, у тым ліку: эфект зрыву кандэнсацыі атамаў металу на паверхні палімера пры тэмпературы, блізкай да тэмпературы шклавання; эфект перадачы тонкімі пластамі адсарбцыйнай актыўнасці падкладкі; селектыўнасць зачаткаўтварэння кандэнсаванай фазы на паверхні палімера пры стварэнні ў павярхоўным пласце механічных напружанняў. Аўтар больш за 560 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка, 80 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia