Васіль Аляксеевіч Нябензя
Васіль Аляксеевіч Нябензя (руск.: Василий Алексеевич Небензя; нар. 26 лютага 1962, Валгаград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў Савеце бяспекі ААН з 27 ліпеня 2017 года[1]. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (2014). Намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1 чэрвеня 2013 — 27 ліпеня 2017). БіяграфіяРаннія гадыНарадзіўся 26 лютага 1962 года ў Валгаградзе. Бацькі:
Кар’ераВасіль Нябензя скончыў МДІМА МЗС СССР ў 1983 годзе, з таго ж года — на дыпламатычнай працы. З 1988 па 1990 год — аташэ Пасольства СССР ў Тайландзе. З 1990 па 1991 год — трэці сакратар упраўлення міжнародных эканамічных адносін МЗС СССР. З 1991 год па 1992 год — другі сакратар упраўлення міжнародных арганізацый МЗС СССР, затым — МЗС Расіі. З 1993 год па 1996 год — загадчык аддзела Дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС Расіі. З 1996 па 2000 год — саветнік, старшы саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Расіі пры ААН у Нью-Ёрку. З 2000 па 2006 год — начальнік аддзела, намеснік дырэктара Дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС Расіі. З лістапада 2006 па лістапад 2011 года — намеснік пастаяннага прадстаўніка пры СГА ў Жэневе. З 2011 па 2012 год — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Расіі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. З сакавіка 2012 года па чэрвень 2013 года — дырэктар Дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека МЗС Расіі. З 1 чэрвеня 2013 год па 26 ліпеня 2017 года — намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі[6]. Пасол у ААН21 красавіка 2017 года Міністэрства замежных спраў Расіі прапанавала кандыдатуру Васіля Нябензі на пасаду Пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 25 мая 2017 года кандыдатура ўхвалена профільным камітэтам Дзяржаўнай Думы, 29 мая 2017 года — профільным камітэтам Савета Федэрацыі. Прызначаны на пасаду пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў Савеце Бяспекі ААН Указам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 27 ліпеня 2017 года[1]. Скандал на пасяджэнні Савета Бяспекі ААНАбмеркаванне харчовага крызісу на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН 6 чэрвеня 2022 года суправаджалася скандалам. Старшыня Еўрапейскага савета назваў прычынай крызісу расійскае ўварванне ва Украіну; Шарль Мішэль заявіў, што Расія выкарыстоўвае пастаўкі харчавання як зброю, што прыводзіць да збяднення насельніцтва краін, якія развіваюцца. В. А. Нябензя абвінаваціў Ш. Мішэля ў хлусні і пакінуў пасяджэнне[7]. Сям’я
Узнагароды
Дыпламатычны ранг
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia