Васіль Васілевіч Галубовіч
Васіль Васілевіч Галубо́віч[1] (28 снежня (10 студзеня) 1910, Коханава, Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[2]. БіяграфіяПераехаў у Екацярынаслаў (цяпер горад Дніпро) ва Украіне, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю, а таксама наведваў драматычную студыю пры чыгуначнай станцыі Дзіёўка (прыгарад Екацярынаслава, цяпер у складзе Дніпра). У 1927 годзе паступіў і ў 1932 годзе скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут[2]. Яго настаўнікам быў Фёдар Крычэўскі — першы рэктар Украінскай акадэміі мастацтваў, прафесар Кіеўскага мастацкага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў УССР. Пасля сканчэння ВНУ Галубовіч вярнуўся ў Днепрапятроўск (цяпер Дняпро). У 1932 годзе працаваў кіраўніком мастацка-плакатнай майстэрні пры Цэнтральным Палацы культуры металургаў Поўдню. Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры , 1933—1941). Потым (1943—1946) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ , Тэатр імя К. Маркса ). У 1946—1958 гадах — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры[2]. У 1958—1962 гадах — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[2]. У 1963—1973 гадах — галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР. З 1947 года выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча , у 1959—1965 гадах — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. ТворчасцьУ Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1958), «Смерць ваяводы » Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне » паводле Л. Талстога (1960)[2]. У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна » паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад » М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ (1972)[2]. Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[2]. УзнагародыСталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай » М. А. Аўэзава, пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia