Міхаіл Юр’евіч Лермантаў
Міхаіл Юр’евіч Лермантаў (руск.: Михаил Юрьевич Лермонтов; 3 (15) кастрычніка 1814[2][3], Масква[2][4][…] — 15 (27) ліпеня 1841[2][5][…], Пяцігорск, Каўказская губерня[d][2][6][…]) — расійскі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1830—32), скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў у Пецярбургу (1834). За верш «Смерць Паэта» пра гібель А. Пушкіна (нап. 1837, апубл. за мяжой 1858, у Расіі цалкам — 1860) высланы ў Грузію. Другі раз сасланы на Каўказ у 1840 годзе. Удзельнік бітвы на р. Валерык у Чачні. Забіты на дуэлі ў Пяцігорску М. Мартынавым. ТворчасцьПершыя вершы напісаў у 1828. Друкаваўся з 1830. Лірыцы М. Лермантава ўласцівы рамантычны, мяцежны герой, які паўстае супраць законаў бяздушнага грамадства і імкнецца да недасяжнага ідэалу, пачуццё адзіноты і расчаравання, бязмежнасці кахання і пакуты, тэмы свабоды, радзімы і яе гістарычнага лёсу: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», «Хмары», «Радзіма» і інш. Стварыў вяршынныя ўзоры рускай рамант. паэмы: «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Германіі 1856, у Расіі цалкам у 1860) і інш. Распрацоўваў рэалістычную паэму: «Сашка» (1836, аііубл. 1882), «Песня пра цара Івана Васілевіча…» (1838) і інш. Асноўныя рысы Лермантава-празаіка — тонкі псіхалагізм, лаканізм, афарыстычнасць, умелае валоданне мастацкай дэталлю — выявіліся ў рамане «Герой нашага часу» (1839—40), дзе стварыў новую раманную форму і новага героя, поўнага сіл і расчараванага ў дзеянні. Аўтар гістарычнага рамана пра Пугачоўскае паўстанне «Вадзім» (1832—34, незакончаны, апубл. 1873), рамана на аўтабіяграфічнай аснове «Княгіня Лігаўская» (1836, незакончаны, апубл. 1882), у якім дадзены першы накід характару Пячорына, драм у вершах «Іспанцы» (1830, апубл. 1880), «Маскарад» (3 рэдакцыі, 1835—36, апубл. 1842, паст. цалкам 1862), нарысаў і інш. Займаўся жывапісам, пісаў акварэлі, карціны алеем, малюнкі (пейзажы, жанравыя сцэны, партрэты і карыкатуры; лепіішя з іх звязаны з каўказскай тэмай). Вершы М. Лермантава сталі асновай для опернай («Дэман» А. Рубінштэйна), сімфанічнай («Уцёс» С. Рахманінава, «Тры пальмы» А. Спендыярава) і рамансавай (А. Даргамыжскі, М. Балакіраў і інш.) творчасці, народнай песняй «Выходжу адзін я на дарогу». Беларускія перакладыТворы Лермантава перакладаў на беларускую мову Алесь Бадак, Алег Бембель, Сяргей Дзяргай, Аркадзь Куляшоў, Валянцін Таўлай[7], Яўген Міклашэўскі, Якуб Колас і інш. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia