210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна
210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна ― партызанскі атрад, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага раёна.
Гісторыя стварэнняСтвораны ў сакавіку 1942 года (48 чалавек), з ліпеня 1942 года ў складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра (176 чалавек). Са студзеня 1943 года з’яўляўся галаўным атрадам 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З ліпеня 1943 года дзейнічаў як асобны атрад[1]. Ваенныя дзеянні атрада![]() Ад пачатку сваёй дзейнасці да 25 жніўня 1942 года, партызаны атрада застрэлілі 15 сем’яў паліцаяў, 58 «шпіёнаў і розных здраднікаў» і спалілі 40 кватэр/дамоў паліцаяў[2]. Партызаны асноўныя ўдары наносілі па камунікацыях ворага. У кастрычніку 1943 падарвалі 8 эшалонаў, 8 мастоў, 7 аўтамашын. Самастойна і з іншымі атрадамі вялі баі па ачышчэнні раёна ад акупантаў, разграмілі 7 апорных пунктаў ворага, абаранялі партызанскую зону. Падчас карных экспедыцый (ліпень—жнівень 1942 года, студзень 1943, май 1944) праводзілі аперацыі па выхаду з акружэння[3]. У атрадзе выходзіла газета «За савецкую Радзіму»[4]. 2 ліпеня 1944 атрад (588 партызан) уліўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у ліквідацыі варожых груп. Камандзіру атрада М. П. Каралеву ― аднаму з 10-ці камандзіраў партызанскіх фармаванняў ― прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Імёнамі М. Каралева і С. Сумчанкі названы вуліцы ў Асіповічах[5]. Камандзіры
Камісары
Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia