Васіль Васілевіч Шур
Васіль Васілевіч Шур (нар. 26 чэрвеня 1946, в. Стадолічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004)[1], прафесар (2006). БіяграфіяНарадзіўся 26 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёна ў сям’і калгаснікаў Васіля Дзямідавіча і Лідзіі Конанаўнай. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 г. акупанты амаль дашчэнту спалілі гэтую вёску і забілі 58 яе жыхароў. У першыя пасляваенныя гады нарадзіўся таксама брат Міхась, у 1950-я — сястра Валянціна[2]. Гады маленства былі цяжкія, дзеці спазналі нястачу[2]. Вучыўся ў Стадоліцкай сярэдняй школе[2]. Скончыў у 1967 годзе філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута[1] па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» (кваліфікацыя «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы»). У 1967—1969 гадах выкладаў геаграфію, беларускую і рускую мовы і літаратуру ў роднай школе[2]. Пасля праходжання тэрміновай службы ў Савецкай Арміі, якая праходзіла ў Вышэйшым авіяцыйным вучылішчы Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне. З 1969 года — у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна[1]. У 1974 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова». У 1983—1987 гадах — сакратар партыйнага бюро, у 1987—2001 гадах быў дэканам факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, у 2005—2015 гадах — загадчыкам кафедры беларускага мовазнаўства. Цяпер займае пасаду прафесара кафедры беларускай і рускай філалогіі[1]. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў уключае беларускую лексікалогію, лексікаграфію, літаратурную анамастыку. Аўтар манаграфій «З гісторыі ўласных імёнаў» (1997), «Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапаніміка і тапаніміка» (1998), «Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры» (2002), «Онім у мастацкім тэксце» (2006), «Уласныя імёны ў прасторы і часе» (2008), «Уласнае імя ў мастацкім тэксце» (2010) і іншых, а таксама звыш 270 навуковых прац[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2016)[1], знакам «Выдатнік народнай асветы» (1982), шматлікімі Граматамі Міністэрства асветы БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага аблвыканкама, Мазырскага гарсавета і гарвыканкама[2]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia