Стадолічы
Стадо́лічы[1] (трансліт.: Stadoličy, руск.: Стодоличи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы». ГеаграфіяРазмешчаны за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 221 км ад Гомеля, на шашы Р128. ГісторыяВядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. 3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета. У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў. Насельніцтва
ІнфраструктураЛясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы. Памятныя мясціны
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia