Васіль Васільевіч Грынін
Васіль Васільевіч Грынін (1920, с. Ацямар, Лямбірскі раён, Мардовія, Расія — 30 студзеня 1998) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1990) , прафесар. БіяграфіяСкончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1943), Саратаўскае бранятанкавае вучылішча (1945), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1962). Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце і Зубаўрачэбнай школе г. Саратава (з 1945, выкладчык гісторыі УКП(б) і асноў марксізму-ленінізму), Казанская вышэйшая партыйная школа (старшы выкладчык кафедры філасофіі), Інстытуце філасофіі і права АН БССР (навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1964—1998, прафесар кафедры «Філасофія»). Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя праблемы гістарычнага матэрыялізму; праблема базісу і надбудовы; дыялектычны матэрыялізм; матэрыялістычнае абгрунтаванне працэсаў пераемнага развіцця духоўнай культуры; узаемадзеянне культуры і ідэалогіі; тэорыя ўласнасці; тэорыя і методыка навучання філасофіі. Памёр 30 студзеня 1998 года, пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia