Арыядна Барысаўна Ладыгіна

Арыядна Барысаўна Ладыгіна
Дата нараджэння 2 сакавіка 1927(1927-03-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2021(2021-04-10)[1] (94 гады)
Месца смерці
Бацька Барыс Іванавіч Ладыгін
Маці Арыядна Пампееўна Александроўская[d]
Муж Васіль Васільевіч Грынін
Род дзейнасці музычны эстэтык, музычны крытык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1976)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Арыядна Барысаўна Ладыгіна (2 сакавіка 1927, Менск — 10 красавіка 2021, Мінск) — беларускі вучоны-эстэтык, музычны крытык і педагог. Доктар філасофскіх навук (1976).

Біяграфія

Нарадзілася 2 сакавіка 1927 года ў г. Менску ў сям’і інжынера Барыса Ладыгіна і Арыядны Пампееўны Александроўскай, сястры беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай. Мела сястру Вольгу (нар. 1922), якая стала архітэктарам.

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. Выкладала ў 1950—1951 гадах Саратаўскім музычным вучылішчы, у 1954—1955 гадах у Маскоўскай кансерваторыі і у 1955—1958 гадах у Казанскай кансерваторыі. 3 1958 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1961 загадчыца сектара музыкі. 3 1963 у Беларускай акадэміі музыкі, з 1973 загадчыца кафедры марксізму-ленінізму, з 1978 прафесар.

Памерла 10 красавіка 2021 года[2].

Навуковая дзейнасць

Даследавала праблемы народнасці мастацтва, пераемнасць культур (пераважна на матэрыяле беларускай музыкі), гісторыю беларускага музычнага тэатра. Выступала як музычна-тэатральнальны крытык.

Творы

  • Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка. Мн., 1961;
  • Искусство и современность. Мн., 1964;
  • Искусство: Диалектика преемственности. Мн., 1979 (разам з В. В. Грыніным);
  • О преемственности в искусстве. М., 1982 (з ім жа);
  • Книга по эстетике для музыкантов. М.; София, 1983 (у сааўтарстве);
  • Искусство в системе духовных ценностей общества. М., 1986 (разам з В. В. Грыніным);
  • Le caractère populaire de l’art socialiste // Actes du VIIe congrès international d’esthétique. Bucarest, 1977. T. 2.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya