Васіль Васільевіч Рубанік
Васіль Васільевіч Рубанік (нар. 9 мая 1959, в. Бутава, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (2005). БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1971). У 1971—1973 гадах служба на Чырванасцяжным Ціхаакіянскім флоце, камандзір станцыі спадарожнікавай сувязі. З 1973 года ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, старшы навуковы супрацоўнік. У 1976 годзе пераведзены ў Віцебскае аддзяленне Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, дзе прайшоў шлях ад старшага інжынера да намесніка дырэктара па навуковай рабоце. У 1998—2002 гадах загадчык кафедры фізікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2002 года дырэктар ДНУ «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі»[2]. УзнагародыПрэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ па выкарыстанні магутных ультрагукавых ваганняў у навуковых даследаваннях і тэхналагічных працэсах. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014). Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічнай акустыкі. Стварыў навуковую школу па тэрмапругкім фазавым ператварэнням пры высокаэнергетычных уздзеяннях. Эксперыментальна выявіў эфект ініцыявання памяці формы пад уздзеяннем ультрагукавых ваганняў у сплавах з эфектам памяці формы. Упершыню выявіў павелічэнне напружання цячэння ў такіх сплавах пры ўльтрагукавым уздзеянні ў інтэрвале тэмператур зваротнага мартэнсітнага ператварэння пры актыўнай ізатэрмічнай дэфармацыі («анамальны эфект Блага-Лангенекера»). Распрацаваў і даследаваў новыя спосабы генерацыі рэактыўных механічных напружанняў і заданні эфекту памяці формы з дапамогай ультрагукавых ваганняў; вывучыў уплыў ультрагуку на працэсы тэрмаапрацоўкі пры хуткасным электракантактным нагрэве, механаактывацыі і прэсаванні парашкоў керамікі; распрацаваў і рэалізаваў у вытворчых умовах, а таксама ў практыцы навуковых даследаванняў новыя высокаэфектыўныя спосабы ўводу ўльтрагукавых ваганняў у ачаг дэфармацыі і абсталяванне для валачэння, прэсавання, зваркі палімерных матэрыялаў, эмульгіравання і інш. Член 2-х спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, член рэдакцыйных калегій часопісаў «Фундаментальныя праблемы сучаснага матэрыялазнаўства» (Расійская Федэрацыя), «Вектар навукі ТГУ» (Расійская Федэрацыя), і "Веснік установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (Рэспубліка Беларусь). Намеснік старшыні Міждзяржаўнага каардынацыйнага савета па фізіцы трываласці і пластычнасці матэрыялаў. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій і кніг, 55 вынаходак і патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia