Васіль Емяльянавіч Самуцін
Васі́ль Емялья́навіч Саму́цін (28 чэрвеня 1906 у вёсцы Ваўчыны Перавоз у Валынскай губерні — 13 жніўня 1981) — дзеяч КПЗБ, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, журналіст. БіяграфіяЗ 1926 года — член УКП(б), у 1927—1928 і 1928—1929 гадах — адказны сакратар раённага камітэта камсамола Беларусі ў Бабруйскім раёне, у 1930—1931 гадах — рэдактар газеты «Чырвоная Змена». У 1931—1933 гадах начальнік партыйнага аддзела газеты «Звязда», у 1933—1934 гадах сакратар рэдакцыі газеты «Камунар Магілёушчыны», з 1934 года — інструктар ЦК КПЗБ, потым да лютага 1935 года — сакратар акруговага камітэта КПЗБ ў Беластоку. У лютым 1935 года арыштаваны польскай паліцыяй, у верасні 1939 года вызвалены, з верасня 1939 да чэрвеня 1941 года — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Знамя Свабоды», затым мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З ліпеня 1941 да красавіка 1942 года — інструктар палітычнага аддзела Заходняга фронту, з чэрвеня 1942 года — рэдактар падпольнай газеты «Віцебскі рабочы», з красавіка 1943 года — рэдактар Беластоцкай падпольнай газеты «Вольная Праца», з 23 ліпеня 1943 па ліпень 1944 года — сакратар падпольнага абкама Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі ў Беластоку. У 1944—1945 годзе — зноў рэдактар газеты «Звязда», у 1945—1946 гадах — рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1946 года па люты 1949 года — 2-гі сакратар, а з лютага 1949 года па ліпень 1950 — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б. З 18 лютага 1949 па 20 верасня 1952 года — кандыдат у члены ЦК КП(б)Б, з 1950 года — намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларускай ССР, у 1953—1956 гады — рэдактар часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах[1]. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967). Узнагароды
а таксама польскімі і савецкімі медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia