Васіль Захаравіч Корж
Васіль Захаравіч Корж (1 студзеня 1899[1], Хорастава, Мінская губерня — 5 мая 1967[2], Мінск[3]) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяУдзельнік антыпольскага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922—1925 гадах. Член УКП(б) з 1929 (з 1952 КПСС). 15 траўня 1931 году паступіў на працу ў НКУС БССР у Слуцку. У 1936—1938 гадах накіраваны савецкім урадам для ўдзелу ў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камандаваў партызанскім атрадам, за што ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Увосень 1938 года Васіля Каржа арыштавалі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Польшчы, такія абвінавачванні былі распаўсюджаны ў перыяд палітычных рэпрэсій у БССР. Больш за месяц быў пад следствам у менскай турме НКУС, пазней адпушчаны[6]. Звольніўся з савецкіх органаў, з’ехаў у Краснадарскі край, дзе два гады ўзначальваў зерневы саўгас «Крапоткінскі»[6]. З 1940 года загадчык сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 года вёў баі з акупантамі. Увосень 1941 года на чале атрада разам з савецкімі партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Пасля вайны скончыў Ваенную акадэмію Генштаба СССР (1949). У 1949—1953 гадах намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 года старшыня калгаса «Партызанскі край» Салігорскага раёна.[7] Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia