Васіль Святаславіч

Васіль Святаславіч
Род Расціславічы Смаленскія[1]
Бацька Святаслаў Іванавіч[2]
Дзеці Дзмітрый Васілевіч Крапотка[d][3]

Васіль Святаславіч (да 1386 — пасля жніўня 1413) — князь з дынастыі смаленскіх Расціславічаў.

Паводле Юзафа Вольфа, самы малодшы сын вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча, даследчык спасылаецца толькі на маскоўскія радаслоўцы.[4]

У верасні 1395 года вялікі князь Вітаўт прапанаваў смаленскім князям пасрэдніцтва ў іх канфліктах, а калі тыя прыйшлі да яго ўзяў у палон і вывеў са Смаленска[5]. Потым смаленскія князі атрымалі маёнткі ў іншых рэгіёнах Вялікага княства Літоўска, старэйшы з іх — Глеб, атрымаў Палоннае на Валыні[5], адзін з маладзейшых — Іван, маёнткі ў Пінскім княстве. Ці атрымаў нешта Васіль не вядома.

Пазней Ян Тэнгоўскі выявіў у Тай­ным дзяржаўным архіве прускай культурнай спадчыны[pl] копію ліста ад 23 ліпеня 1413 года вялікага магістра Ген­рыха фон Плаўэна да багемскага караля Вац­ла­ва IV з просьбай прыняць на службу «гер­цага Васіля з Русі» (herczog Wayssel von Russen), тым днём вялікі магістр выдаў «гер­цагу з Русі» і суправаджальны ліст для праезду праз Брандэнбург і іншыя зямлі. Таксама Тэнгоўскі выявіў у расходнай кнізе магістрата Гёрліца запіс ад 12 жніўня 1413 года, што «шва­г­ер гер­цага Вітаўта з Русі са сваімі быў ушанаваны віном і півам на 18 грошай» (Herczoge Wytoldes swoger von Russin mit den synen wart geert mit wyne unde bire 18 gr.). Тэнгоўскі зрабіў выснову, што князь Васіль ад вялікага магістра даехаў да караля Вацлава IV (багемскі кароль быў тым часам і маркграфам лужыцкім), бо князі з Русі не былі частымі падарожнікамі ў Еўропе, пагатоў з такім супадзеннем карэспандэнцыі і часу. Таксама Тэнгоўскі зрабіў выснову, што «герцаг Васіль з Русі» і адначасова «швагер герцага Вітаўта» — менавіта Васіль Святаславіч, бо тагачасную жонку Вітаўта — Ганну, па сукупнасці ўскосных звестак, лічаць дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча.[6]

Ян Длу­гаш згадвае нейкага «гер­цага Васіля», які служыў наступніку Вацлава IV — Жыгімонту, і загінуў пры аблозе нейкага замка ў Венгрыі.[крыніца?]

Юзаф Вольф, са спасылкай на маскоўскія радаслоўцы, называе аднаго сына — Дзмітрыя Крапотку, родапачынальніка князёў Крапоткіных[7].

Крыніцы

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Глеб Святославич // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. Том XI: Георгий — Гомар. — С. 569-570. — ISBN 5-89572-017-Х.
  • Jan Tęgowski Małżeństwa księcia Witolda Kiejstutowicza // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego Heraldycznego. — 1995. — Vol. 2. — № 13. — S. 177–182. — ISSN 1230-803X.
  • Józef Wolff. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya