Святаслаў Іванавіч
Святаслаў Іванавіч (? — 29 красавіка 1386) — князь смаленскі (1358—1386). Сын смаленскага князя Івана Аляксандравіча. Праводзіў палітыку захавання незалежнасці Смаленскае княства, вымушаны быў лавіраваць паміж Масквой і Вільняй. Спрабаваў вярнуць захопленыя вялікім князем Альгердам паволжскія землі (паход 1358 года на Белую), у выніку страціў Мсціслаў з Пасожжам (1359) і прымушаны падпарадкаваць сваю дзейнасць інтарэсам Вялікага Княства Літоўскага. Войска Святаслава ў 1368 і 1370 гадах брала ўдзел у паходах Альгерда на Маскву. За парушэнне дагавора з Масквой у 1368 года смаленскі князь адлучаны кіеўскім мітрапалітам Алексіем ад царквы, што пацвердзіў у 1370 годзе канстанцінопальскі патрыярх Дыянісій I. У 1375 годзе Святаслаў заключыў саюзны дагавор з Масквой і браў удзел у паходзе супраць Вялікага княства Цвярскога. Вынікам гэтага было спусташэнне Альгердам у 1376 годзе смаленскіх зямель. У пачатку 1380-х гадоў Святаслаў каардынаваў сваю знешнюю палітыку з полацкім князем Андрэем Альгердавічам. У 1386 годзе разам з ім пачаў барацьбу супраць Вільні і спрабаваў вярнуць захопленыя паўночна-заходнія воласці Смаленскага княства. Пасля няўдалай аблогі Віцебска і Оршы спрабаваў узяць Мсціслаў. Пад сценамі Мсціслава 29 красавіка 1386 года адбылася бітва з падыйшоўшым вялікалітоўскі войскам, у якой Святаслаў загінуў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia