Васіль Уладзіміравіч Пятроў

Васіль Уладзіміравіч Пятроў
Дата нараджэння 8 (19) ліпеня 1761
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня (3 жніўня) 1834 (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка і электратэхніка
Месца працы
Альма-матар
Член у

Васіль Уладзіміравіч Пятро́ў[2] (руск.: Василий Владимирович Петров; 19 ліпеня 1761 — 3 жніўня 1834) — расійскі фізік, адзін з першых расійскіх электратэхнікаў, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Абаянь. У 1785 годзе скончыў Харкаўскі калегіум. Вучыўся ў Пецярбургскай настаўніцай семінарыі. У 1795—1833 гадах прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі.

Навуковая дзейнасць

Адкрыў (1802) электрычную дугу (з дапамогай створанай ім буйнейшай для таго часу гальванічнай батарэі) і паказаў на магчымасць яе практычнага ўжывання. Даследаваў хімічнае дзеянне току, электраправоднасць, люмінесцэнцыю, электрычныя з’явы ў газах. Стварыў шэраг электрычных прылад.

Зноскі

  1. а б Петров Василий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2001.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya