Васіль Якаўлевіч Уласаў
Васі́ль Я́каўлевіч Ула́саў (31 снежня 1896, г. Рослаўль Смаленскай вобласці, Расійская імперыя — 23 лютага 1957[1], г. Мінск) — беларускі савецкі партыйны дзеяч. БіяграфіяВасіль Уласаў нарадзіўся 31 снежня 1896 года ў горадзе Рослаўль (зараз — Смаленская вобласць). Удзельнічаў у баях савецка-польскай вайны. Пасля яе заканчэння знаходзіўся на розных партыйных пасадах[2]. Скончыў Свярдлоўскі камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1933)[1]. У 1938 годзе сакратар Варашылаўскага райкама КП(б)Б г. Мінска[1], з сакавіка 1941 года займаў пасаду сакратара ЦК КП(б) Беларускай ССР па паліўна-энергетычнай прамысловасці. З кастрычніка таго ж года ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў членам Ваенных Саветаў спачатку 20-й арміі, затым 5-й ударнай арміі, яму было прысвоена званне палкоўніка інтэнданцкай службы[3]. У 1946—1954 гадах міністр мясцовай паліўнай прамысловасці БССР, у 1954—1957 гадах намеснік міністра аўтамабільнага транспарту БССР[1]. Член ЦК КПБ (1939—1954)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955)[1]. Памёр 23 лютага 1957 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. УзнагародыБыў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia