Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту[1].
У 1957 годзе было скасавана[2], яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена[3].
З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.
Структура на 1974 год
- Упраўленне гаражнай службы
- Упраўленне грузавых перавозак
- Упраўленне пасажырскіх перавозак
- Аддзел матэрыяльных фондаў
- Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
- Аддзел сельгасперавозак
- Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
- Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-ы Цвёрды зав., 6)[4].
Міністры
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб рэарганізацыі Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шасэйных дарог Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» ад 12 ліпеня 1956 года
- ↑ Закон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 красавіка 1963 г. «Аб пераўтварэнні Галоўнага ўпраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 686.
- ↑ МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 ліпеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Драбышэўскага В. В. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 7. — С. 500.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1963 г. «Аб прызначэнні тав. Андрэева А. Е. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 688.
Літаратура
- Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 208–218.
 |
---|
1940—1950-я | | |
---|
1960—1970-я | |
---|
1980—1990-я | |
---|