Васілій I Македанянін
Васі́лій I Македаня́нін (грэч. Βασίλειος Α΄ο Μακεδών, арм.: Բարսեղ Ա Մակեդոնացի; каля 811 — 29 жніўня 886) — візантыйскі імператар (867—886), заснавальнік Македонскай дынастыі. Паходжанне, біяграфія да здабыцця імператарскай уладыМесца нараджэння Васілія I дакладна не вядома. Паводле традыцыйнай версіі ён нарадзіўся ў Адрыянопалі[2], паводле іншай версіі ў Харыупалісе[3]. Паводле грэчаскіх і армянскіх крыніц Васілій быў армянінам, народжаным у Македоніі. Нягледзячы на тое, што ў адной арабскай крыніцы гаворыцца пра славянскае паходжанне Васілія I, такія здагадкі ў наш час адпрэчваюцца многімі гісторыкамі[4]. На сённяшні дзень сярод гісторыкаў ёсць кансэнсус наконт таго, што Васілій паходзіў з армян, якія аселі ў Македоніі[5][6][7]. Візантыніст А. А. Васільеў выказаў здагадку, што Васілій I паходзіў з армяна-славянскай сям'і. Адзінай падставай «Славянскай тэорыі» з'яўляецца тое, што адна арабская крыніца назвала Васілія славянінам, што ў сваю чаргу, гісторыкі тлумачаць тым, што з пункту гледжання арабаў усе македаняне былі славянамі[8]. Роднай мовай Васілія I была армянская, тады як па-грэчаску ён гаварыў з моцным акцэнтам[9]. Васілій быў сынам селяніна і правёў частку свайго дзяцінства ў няволі ў Балгарыі, дзе пачынаючы з 813 года яго сям'я знаходзілася ў палоне ў Балгарскага хана Крума. Толькі ў 836 годзе Васілію і некаторым іншым удалося бегчы ў Фракію, якая належала Візантыі[2]. Перабраўшыся ў Канстанцінопаль, Васілій, дзякуючы свайму прывабнаму выгляду і фізічнай сіле, атрымаў месца ў імператарскіх стайнях. Тут ён прыцягнуў увагу імператара Міхаіла III, стаў фаварытам імператара і яго паракімоменам. Міхаіл III ажаніў Васілія са сваёй палюбоўніцай Еўдакіяй Інгерынай. Адхіліўшы ўплывовага дзядзьку імператара, Варду, Васілій у 866 годзе быў замест яго абвешчаны кесарам, а хутка і суправіцелем. У 867 годзе ў перыяд пагаршэння адносін паміж Міхаілам і Васіліем, апошні арганізаваў забойства імператара і аднаасобна заняў імператарскі прастол, заснаваўшы новую дынастыю. Кіраванне Васілія ПершагаФінансы, адміністрацыйная сістэма і армія Візантыі прыйшлі ў заняпад з-за неэфектыўнага кіравання Міхаіла III. Васілій стаў энергічна аднаўляць парадак ва ўсіх абласцях дзяржаўнага кіравання. Арганізаваў чыстку чынавенскага апарата. Сістэматызаваў візантыйскае заканадаўства (выдаў кодэкс «Прохіран» і падрыхтаваў кодэкс «Эпанагога»). У «Эпанагозе» ўпершыню ў гісторыі Візантыі была зроблена спроба вызначыць ролі, якія ў дзяржаўным заканадаўстве павінны адыгрываць імператар, патрыярх і сама дзяржава, а таксама размежаваць іх абавязкі. Васілій павялічыў дараванне салдатаў, павялічыў колькасць арміі. З пераменным поспехам ваяваў з арабамі, вярнуўшы частку страчаных яго папярэднікамі тэрыторый (Самасата, Лул, Мелітына і інш.) У пошуках саюзнікаў для барацьбы з арабамі, шукаў збліжэння з германскімі імператарамі і папствам. У сувязі з гэтым, у 867 годзе аднавіў на патрыяршым прастоле Канстанцінопаля патрыярха Ігнація, прыхільніка збліжэння з Рымам. Васілій памёр з-за няшчаснага выпадку на паляванні ў 886 годзе. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia