Адміністрацыйны дзяленне Польшчы трохузроўневае: краіна падзяляецца на ваяводствы, ваяводствы — на паветы, паветы — на гміны.
У 1999 годзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел. Цяпер у Польшчы 16 ваяводстваў, 379 паветаў (65 гарадскіх + 314 сельскіх), і 2478 гмінаў (307 гарадскіх + 582 сельска-гарадскіх + 1589 сельскіх). Папярэдняя адміністрацыйная рэформа была праведзеная 1 чэрвеня1975 года, тады краіна падзялялася на ваяводствы (49) і гміны.
У 1946 годзе адбыўся першы пасляваенны адміністрыцыйны падзел, узнікла 14 ваяводстваў і 2 вялікія гарады (як самастойныя адзінкі): Варшава — сталіца дзяржавы, і Лодзь. ваяводствы падзяляліся на 299 паветаў, у тым ліку 29 гарадскіх. Паветы падзяляліся на гміны, які было болей за 3000.
Найбуйнейшым стала Пазнаньскае ваяводства — 39,2 тыс. км², а самым малым — Гданьскае — 10,7 тыс. км².
Болей за ўсё жыхароў налічвала Сілезскае (Шлёнскае) ваяводства — 2,823 млн чал., а менш за ўсё — Ольштынскае — 352 тыс. чал.
У 1950 годзе ўзнікла 3 новыя ваяводствы з цэнтрамі ў Кашаліне, Зялёнай Гуры і Аполе. Гэты адміністрацыйны падзел захаваўся парктычна без змяненняў да 31 мая1975 года.
З 1 чэрвеня1975 года ліквідаваліся паветы і адміністрацыйная структура змянялася з трохступеньчатай на двухступеньчатую. Было створана 49 ваяводстваў, у тым ліку 3 у агламерацыях: у Варшаве, Лодзі і Кракаве. Мінімальнымі адміністрацыйнымі адзінкамі сталі 2345 гмінаў і 814 гарадоў, і нават асобныя раёны некаторых буйных гарадоў.
З 1 студзеня 1999 году ўступіў у сілу новы трохступеньчаты адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які абапіраецца на ваяводствы, паветы і гміны.
На канец снежня 1999 году ў Польшчы пражывала каля 38 млн 654 тыс. чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складала 124 чалавекі на 1 км².