Вегетарыянства
![]() Вегетарыянства (англ.: vegetarian, лац.: vegetarius — «раслінны») — сістэма харчавання, якая выключае мясныя прадукты альбо рыбу.[1] Вегетарыянская дыета уключае ў сябе хлебныя злакі, гародніну, садавіну, арэхі. Аднак некаторыя вегетарыянцы ужываюць малочныя прадукты, яйкі; або і тое, і іншае.[2] АпісаннеВегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця; адмову ад курэння, алкаголю; зніжае захваральнасць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны; дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця. Матывацыя вегетарыянства — розная, і уключае ў сябе этычныя аспекты (нежаданне забіваць жывёл і агіду да сучасных метадаў вырошчвання жывёл на мяса), самаадрачэнне або рэлігійная забарона, экалагічныя аспекты (уключаючы асцярогі за марнатраўства і экалагічныя наступствы вырошчвання кароў на фермах), а таксама клопат пра здароўе.[2] Асноўны недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў — з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці. ГісторыяРодапачынальнікам вегетарыянства лічаць старажытна-грэчаскага філосафа і матэматыка — Піфагора (VI стагоддзе да нашай эры). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі Эпікур, Платон, Сакрат, Авідзій, Плутарх, Вальтэр, Жан-Жак Русо, Джордж Байран, Ілля Рэпін, Р. Кент, Бернард Шоу, Леў Талстой і іншыя. Многія індуісцкія секты і большасць будыстаў — прыхільны да вегетарыянства. У многіх краінах свету (з-за беднасці) далёка не ўсе ядуць мяса. Адным з вынікаў Асветы XVIII-га стагоддзя стаў клопат чалавека пра жывёл.[2] Як вучэнне — вегетарыянства узнікла ў першай палове XIX-га стагоддзя ў Заходняй Еўропе. У XIX-ым стагоддзі — Вялікабрытанія стала асноўным цэнтрам вегетарыянства, і хутка вегетарыянскі рух узнік у Германіі, ЗША і іншых краінах.[2] Уплыў на здароўеМеркаванніБуйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў (Academy of Nutrition and Dietetics; даўней — American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (і, пасля, перыядычна актуалізоўвала; апошні раз — у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» — аснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў, апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, — адкуль можна даведацца, што:
Доктар Яўген Збігнеў Сівік (гінеколаг і акушэр; стваральнік першай у Польшчы «Клінікі і школы натуральных родаў») — кажа:
Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта — Мікалай Драздоў (вегетарыянец):
На яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[10]. У будызмеПаводле Дхаммапады — Гаўтама Буда сцвердзіў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia