Атэрасклероз
Атэрасклеро́з[2] — хранічнае захворванне артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, узнікае з прычыны парушэння ліпіднага абмену і суправаджаецца адкладам халестэрыну і некаторых фракцый ліпапратэідаў у íнтыме сасудаў. Адклады фарміруюцца ў выглядзе атэраматозных бляшак. Наступнае разрастанне ў іх злучальнай тканкі (склероз), і кальцыноз сценкі сасуда прыводзяць да дэфармацыі і звужэння прасвету да аблітэрацыі (закаркавання). Важна адрозніваць атэрасклероз ад артэрыясклерозу Менкеберга, іншай формы склератычных паражэнняў артэрый, для якой характэрна адкладанне соляў кальцыю ў сярэдняй абалонцы артэрый, дыфузныя паражэнні (адсутнасць бляшак), развіццё анеўрызмаў (а не закаркаванне) сасудаў. Атэрасклероз сасудаў вядзе да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца. ПапярэджаннеРазвіццё хваробы стрымлівае ўніканне тлустай ежы жывёльнага паходжання і спажыванне гародніны (буракі, баклажаны, капуста і таматы) і ягад (агрэст, ажына, маліна, чарнаплодная рабіна, суніцы, чарнасліў і яблыкі), што выводзяць халестэрын. ПрычыныХваробе спрыяе павышаны артэрыяльны ціск, залішняя вага цела, маларухомы лад жыцця, хранічныя стрэсы і паленне[3]. ПраявыНа першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасць, сутаргі ў канечнасцях , паколванне і смыленне ў кончыках пальцаў, стомленасць. Перамежавальная кульгавасць выяўляецца праз боль у ікраножных мышцах галёнкі і ступні, што змушае спыняць хаду. На другой ступені скура становіцца сухой і лушчыцца, з’яўляецца гіперкератоз . Замаруджваецца рост пазногцяў, яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і бурай. Парушэнне росту валасоў вядзе да з’яўлення ўчасткаў аблысення. Развіваецца атрафія падскурнай тлушчавай клятчаткі і дробных мышцаў. Трэцяя ступень выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скуранога покрыву рэзка змяняецца ў залежнасці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад’ём суправаджаецца пабяленнем, апусканне — пачырваненнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя раны ў выніку пацёртасці, удараў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэння трэшчын і хваравітых язваў на паверхні. На чацвёртай ступені боль у ступні і пальцах становіцца пастаянным і невыносным. Краі і дно язваў на пальцах пакрываюцца брудна-шэрым налётам. Далучаецца ацёк ступні і галёнкі, развіваецца гангрэна пальцаў і ступняў[4]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia