Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 432 км². Аб’ём вады 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пясчаныя і сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагісплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 500—600 м. Дно плоскае і высланае крэменязёмістым сапрапелем. Возера дыстрофнае, праточнае. Праз Ведрынскае працякае рака Аўсянка і злучае яго з возерам Цёста. Возера моцна зарастае.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 135. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)