Веньямін Міхайлавіч Захараў
Веньямін Міхайлавіч Заха́раў (22 студзеня 1969, Мінск — 8 сакавіка 2024) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларусі (1994). БіяграфіяНарадзіўся 22 студзеня 1969 года ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1987 годзе. У 1987—2001 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У 18 гадоў ён стаў артыстам тэатра, а ў 23 гады ўжо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю балетную кар’еру Веньямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях у балетах. Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутранага свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера », «Спячая прыгажуня », «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Крас і Спартак («Спартак » А. Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка » Л. Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ—Р. Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар », «Жызэль » А. Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда » А. Глазунова), Уладзімір («Страсці» А. Мдывані). Пасля таго, як пакінуў сцэну, ён працаваў рэпетытарам па балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акцёрскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы. Памёр 8 сакавіка 2024 года[1]. Прэміі і ўзнагародыЛаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў балета імя С. Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія СЛіфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнарароднага конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia