Страсці (балет)
«Страсці» («Рагнеда») — балет у 2 дзеях, 4 карцінах А. Мдывані. Напісаны ў 1993 годзе. Лібрэта В. Елізар’ева. Прэм’ера адбылася на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі 28 ліпеня 1995 года (балетмайстар-пастаноўшчык В. Елізар’еў, дырыжоры Г. Праватораў, В. Чарнуха, сцэнограф В. Окунеў, мастак па касцюмах С. Шалейнікава; Рагнеда — І. Душкевіч, К. Фадзеева, Ж. Лебедзева, В.Гайко; Уладзімір — В.Захараў, Р. Мінін, І.Сядзько; Яраполк — У. Далгіх, І. Артамонаў; Ганна Багранародная — С. Гарбунова, Т. Шаметавец, С. Пясецкая). СюжэтСюжэтная аснова балета — летапісная гісторыя пра полацкую княжну Рагнеду, адмова якой сватам з Ноўгарада ад князя Уладзіміра паслужыла падставай для варварскага нападу яго войскаў на Полацк, разбурэння горада, забойства княжацкай сям’і Рагвалодаў, згвалтавання і паланення Рагнеды, якая ў выніку мусіла стаць жонкай Уладзіміра, наўгародскага, а потым кіеўскага князя. Разам з меладраматычнай сюжэтнай лініяй, звязанай з лёсамі Рагнеды, Яраполка і Уладзіміра, у балеце атрымалі развіццё тэма прыняцця хрысціянства на Беларусі і ідэя пакаяння. Складанае узаемадзеянне і функцыянальнае раўнапраўе усіх кампанентаў жанру скіраваны да сцвярджэннч арыгінальнай драматургічнай канцэпцыі музычна-сцэнічнага твора раманнага тыпу, дзе дзейсна-драматычная (развіццё вобраза Уладзіміра) і лірычная (развіццё вобраза Рагнедв, каханне яе і Яраполка) лініі сюжэта падпарадкаваны эпічна-манументальнай жанравай дамінанце. У музычна-харэаграфічным дзеянні выяўляюцца рысы 2-фабульнай кампазіцыі з 2 кульмінацыямі-фіналамі, што выконваюць функцыю перадразвязкі (сімфанічная карціна «Разбурэнне Полацка» — фінал 1-й дзеі, «Уяўленні Уладзіміра пра хрысціяна» — фінал 1-й карціны 2-й дзеі) і харавым фіналам-эпілогам («Пакаянне», хор «Гасподзь, даруй»). Драматургічнай логіцы «буйнога штрыха» і манументальнасці падпарадкавана сцэнаграфічнае вырашэнне спектакля. У нумізматыцы і філатэліі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia