Венядзікт Пятровіч Курачка
Венядзікт Пятровіч Ку́рачка[2] (1 жніўня 1925[1], Грушыўці, Чарнавіцкая вобласць[1] — 29 ліпеня 1983[1]) — беларускі савецкі геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1959)[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Грушыўці (Кэльмэнецкі раён, Чарнавіцкая вобласць, Украіна). У 1959 годзе скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт. З 1956 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 года загадчык лабараторыі фізічных і хімічных даследаванняў Інстытута геалагічных даследаванняў Акадэміі навук БССР. З 1981 года В. П. Курачка ў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце на пасадзе загадчыка сектара геалогіі і мінералогіі асадкавага чахла. Навуковая дзейнасцьВ. П. Курачка займаўся даследаваннямі старажытна-палеазойскіх адкладаў на тэрыторыі Беларусі і Прыднястроўя, эпігенетычных змен у адкладах дэвону, кары выветрывання на асадкавых утварэннях Прыпяцкага прагіну. Першаадкрывальнік мінерала даўсаніт на тэрыторыі Беларусі[2] Сярод апублікаванага:
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia