Вера Ільінічна Гаўрылюк

Вера Ільінічна Гаўрылюк
Дата нараджэння 15 ліпеня 1904(1904-07-15)
Дата смерці 5 снежня 1986(1986-12-05) (82 гады)
Дзеці Таіса Паўлаўна Агафоненка
Род дзейнасці саломапляценне

Вера Ільінічна Гаўрылюк (15 ліпеня 1904, Старасельцы  (польск.), Беластоцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя5 снежня 1986) — майстар мастацкага саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый мастацкай саломкі на Беларусі. Маці Таісы Агафоненка.

Працавала на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў (з 1964 года). Заснавала там промысел па вырабе мастацкіх і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытворчасці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкаратыўных вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і мастацкага характару (фігуркіт людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэнкі і іншае).

Ліаратура

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya