Таіса Паўлаўна Агафоненка
Таіса Паўлаўна Агафо́ненка (29 сакавіка 1927, г. Кляшчэлі[1], або в. Волька Выганоўская[2][3], Беластоцкае ваяводства, Польшча — 11 лістапада 2023, Мінск) — майстар мастацкага саломапляцення. Дачка Веры Ільінічны Гаўрылюк[1]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Паўла Іванавіча і Веры Ільінічны Гаўрылюкоў (у дзявоцтве Карпюк). Бацькі нарадзіліся недалёка ад Белавежскай пушчы. Бацька ўдзельнічаў у стварэнні ў сваёй вёсцы тэатральных пастановак, збіраў фальклор[3]. Калі пасля Другой сусветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы, Гаўрылюкі выехалі ва Украіну, але ўрэшце вярнуліся ў Брэст[3]. Скончыла ў 1957 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучылася ў А. Мазалёва, П. Масленікава[4][2]. З 1965 года працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, дзе заснавала промысел саломапляцення[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыла ў Мінску[4]. Творчасць![]() Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рабіла роспіс па тканіне, апошнія гады працавала ў тэхніцы саломкі[2][4]. Аддавала перавагу кампазіцыям на матывы народных святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру[1]. Асноўныя творы: кампазіцыі «Маладая маці», «Па грыбы», «Пастух», «Гануля», «Ехаў дзед на кірмаш», «Каляднікі», «Настачка», шматлікія саламяныя конікі і павукі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі[2][4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia