Вера Рыгораўна Тарасік
Вера Рыгораўна Тара́сік[2] (па мужу Рынковіч[2]; 30 верасня 1899 — 22 красавіка 1986) — беларуская актрыса, настаўніца. БіяграфіяНарадзілася ў Мінску[2]. Скончыла Мінскае гарадское вучылішча (1916). Удзельніца Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1920), Беларускага савецкага тэатра. У 1920—1956 гадах В. Тарасік працавала настаўніцай. ![]() ТворчасцьЯк актрыса, В. Р. Тарасік сфарміравалася па уплывам Ф. Ждановіча[2]. Вызначылася пераважна ў беларускім нацыянальным рэпертуары. Стварыла на сцэне каларытныя народныя характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо», Я. Купала), Ганна («Модны шляхцюк», К. Каганец), Ульяна («Хам», Э. Ажэшка), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны», У. Галубок) і іншыя. Пра самабытны талент Веры Тарасік пісаў Змітрок Бядуля[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia