Мікалай Антонавіч Міцкевіч
Мікала́й Анто́навіч Міцке́віч, таксама Мікола Міцкевіч (16 студзеня 1901, Парычы, цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 1954) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949). Біяграфія![]() Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1918—1920 гадах акцёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З 1926 года ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (у 1931—1933 гадах мастацкі кіраўнік), у 1934—1941 гадах рэжысёр тэатраў ва Украіне. ТворчасцьСярод роляў у БДТ-2: Адольф, («Цар Максіміліян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), фон Штубэ («Разлом» Б. Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў «Качагары» І. Гурскага (1931), «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia