Вольга Антонаўна Емяльянчык
Вольга Антонаўна Емяльянчык (нар. 11 мая 1971 годзе ў Магдэбурзе, Германія) — беларускі антраполаг, гісторык, педагог, кандыдат біялагічных навук. БіяграфіяНарадзілася ў 1971 годзе ў горадзе Магдэбург ва Усходняй Германіі. Бацька быў афіцэрам Савецкай арміі, таму дзяцінства прайшло ў падарожжах — Украіна, Далёкі Усход, Манголія. У 1985 годзе сям’я вярнулася на Беларусь, у Гродна[1]. У 1993 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1993—1996 гадах з’яўлялася аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Антрапалогія». У 2013 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «Антрапалогія». Тэма дысертацыі: «Фарміраванне антрапалагічных асаблівасцяў насельніцтва Беларусі XI-XIX стагоддзяў (па дадзеных краніялогіі)». З 1997 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працавала выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта, з 2015 па 2018 годы займала пасаду загадчыка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля чаго і па сёняшні дзень працуе дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта гэтай ВНУ. У 2013 годзе вызнана лепшым выкладчыкам года Полацкага ўніверсітэта. Праходзіла стажыроўкі ў Вялікабрытаніі, Польшы і інш. Стваральнік і кіраўнік фальклорнага спеўнага гурту «Варган». Навуковая дзейнасцьЗ’яўляецца адным з вядучых навукоўцаў краіны ў галіне фізічнай антрапалогіі беларусаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням антрапалогіі старажытнага насельніцтва Беларусі, гістарычнай антропаэкалогіі і палеадэмаграфіі. Даследуе дынаміку антрапалагічнага складу насельніцтва Беларусі на працягу XI-XIX стагоддзяў, паказчыкі смяротнасці, шкілетныя індыкатары стрэсу і інш. Рэгулярна прымае ўдзел у археалагічных і фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па рэгіёнах Беларусі. БібліяграфіяМанаграфічныя выданні
Выбраныя навуковыя артыкулы
Вучэбна-метадычныя выданні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia