Антрапалогія беларусаў![]() Антрапалогія беларусаў — комплекс прыкмет, якія вызначаюцца спадчынна і характарызуюць генатып і фенатып беларусаў. Гісторыя даследванняДаследванні ў XIX стагоддзі![]() Вядомы заолаг прафесар А. П. Багданаў на пасяджэннях Імператарскага таварыства прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі неаднаразова звяртаў увагу ўдзельнікаў на заходнія губерні Расійскай імперыі, лічачы іх вельмі цікавымі для антраполагаў з-за змешвання розных народнасцяў. У 1886 годзе Таварыства накіравала ў Беларусь антрапалагічную экспедыцыю з К. М. Ікава і М. А. Янчука. Тагачасныя даследаванні рускіх антраполагаў у першую чаргу складаліся ў вывучэнні фізічнага аблічча насельніцтва ў сувязі з іх этнічнай гісторыяй. Расавымі прыкметамі лічыліся форма галавы, форма твару, колер вачэй, колер валасоў, даўжыня цела. Па гэтым данным рабілася выснова пра этнарасавыя асаблівасці насельніцтва. Рыхтуючыся да паездкі, Ікаў пісаў: «Мы не маем абсалютна ні аднаго факту ў адносінах да беларусаў: ні вымярэнняў жывых, ні чэрапаў. Агульныя звесткі пра іх выгляд прымушаюць іх прылічаць да таго ж белокурага еўрапейскага тыпу, як і германцаў і старажытных рускіх і славян, — прычым беларусы, па-відаць, захавалі гэты тып лепш за іншых. Такім чынам, адзінае пытанне, якое можа быць пастаўлена па адносінах беларусаў, наступнае: ці сапраўды беларусы захавалі ў значнай чысціні старажытны арыйскі бялявы антрапалагічны тып? Рашэннем гэтага пытання вызначыцца і стаўленне беларусаў да вялікарусаў, маларосаў, а таксама латышоў». К. Ікаў азначыў для абследаванняў найбольш, як ён лічыў, беларускія мясцовасці ― Слуцкі, Пінскі, Ігуменскі, Мазырскі і Барысаўскі паветы Мінскай губерні, а таксама Старабыхаўскі і Магілёўскі паветы Магілёўскай губерні і паўднёвую частку Полацкага павета з Лепельскім Віцебскай губерні. «Найбольш ізаляванымі з’яўляюцца паветы Пінскі, Мазырскі і Слуцкі Мінскай губерні — і іх неабходна ўключыць у кола даследавання. Але, быць можа, асаблівасці кліматычных і глебавых умоў і сама ізаляванасць гэтых мясцовасцяў аказалі ўплыў на беларусаў, які змяніў іх першапачатковы habitus…?»[1][2]. Але ўжо ў Беларусі Ікаў зразумеў, што яго задумы нерэальныя: «План занадта вялікі, ды і заснаваны на незнаёмстве з мясцовымі ўмовамі. У Беларусі няма нашых (расейскіх) сёл, а ёсць пасяленні, якія складаюцца з некалькіх двароў, яны большаю часткай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад іншага; таму было амаль немагчыма атрымаць вымярэння, пераязджаючы з месца на месца, — на гэта спатрэбілася б шмат часу і сродкаў, ды і насельніцтва ў працоўную пару большаю часткай у поле. Акрамя таго, без удзелу прадстаўніка ўлады справа аказалася зусім невыканальнай, — а нельга ж было чакаць, каб прадстаўнік улады знайшоў магчымым вылучыць тую масу часу, якая спатрэбілася б на пераезды». Канчатковай мэтай сваёй працы Ікаў ставіў параўнальнае даследаванне марфалогіі рускіх, украінцаў і беларусаў. У Беларусі яму ўдалося вымераць і даследаваць каля 558 чалавек (290 мужчын, 128 жанчын, 140 дзяцей)
Ікаў прыйшоў да высновы, што ў большасці беларусаў захаваўся доўгагаловы тып, які яму сустракаўся ў курганных раскопках 700-гадовай даўніны, і ў меншай ступені ― шыракагаловы. На гэтай падставе ён палічыў, што ў этнагенезе беларусаў удзельнічалі нейкія іншыя групы ― хутчэй за ўсё, балцкія[3]. Ікаў спрабаваў звязаць пытанні фарміравання антрапалагічных асаблівасцяў тагачаснага насельніцтва Беларусі з гістарычнымі працэсамі. Ён першы ў антрапалогіі адзначыў ролю сацыяльна-эканамічных фактараў у фізічным развіцці насельніцтва, улічваючы дадзеныя побыту, працы і харчавання палешукоў[4]. Па яго словах, «меркаванне пра дрэнны уплыў умоў жыцця на антрапалагічны тып беларусаў не можа лічыцца занадта апрыёрным і смелым». Першым выказаў гіпотэзу, што з-за ізаляванасці асобных мясцовасцяў Беларусі тут існуе магчымасць захавання старажытнага антрапалагічнага тыпу. І, як высветлена потым, адрозненняў паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым паміж украінскімі папуляцыямі, і значна менш, чым паміж рускімі папуляцыямі ― менш за 1 %, то бок, гэта хутчэй адзіны народ, а не сукупнасць папуляцый[5]. Даследванні ў XX стагоддзіАнтрапалагічныя даследванні ў Беларусі праводзіліся неаднаразова рознымі даследчыкамі. У ходзе Украінскай (Дзьячэнка, 1965) і Прыбалтыйскай (Вітаў, Чэбаксараў, 1959) антрапалагічных экспедыцый, пры правядзенні прац латышскага антрапалога Р. Я. Дзянісавай (1958) і маскоўскага даследчыка Вітава (Алексееў і інш., 1994), былі атрыманыя дадзеныя па 30-ці групах беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У 1972 г. А. І. Мікуліч правёў папуляцыйна-генетычнае даследванне беларусаў на базе пастаяннай Сібірскай генетыка-антрапалагічнай экспедыцыі, заснаванай на кафедры антрапалогіі МДУ ў 1959 г. Даследванні ў XXI стагоддзіУ канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў развіццё малекулярнай біялогіі і малекулярнай генетыкі стымулявала генагеаграфічныя даследаванні народаў свету, у тым ліку беларусаў. У 2005—2010 гадах у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было праведзена даследаванне генафонду беларусаў паводле дадзеных пра тры тыпы генетычных маркераў — аўтасомных, мітахандрыяльных і Y-храмасомы. Агульная характарыстыкаСучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пераемнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як мінімум двух тысячагоддзяў.
Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак сведчыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыторыі. Гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагічных рысах. На тэрыторыі Беларусі антрапалагічныя рысы абарыгенаў (балты) захоўваліся і пераважалі, але з-за больш высокага ўзроўню матэрыяльнай і духоўнай культуры прышэльцаў (славяне) іх этнавызначальныя рысы сталі дамінаваць. Паводле сукупнасці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс сярод груп беларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборных груп рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, найбольш блізкія аказаліся беларусы і літоўцы. Гэты вынік пацвярджаве, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і асноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад аднаго радаслоўнага дрэва. Даследванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць сучаснага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Паводле параўнання па 12 асноўных генах, літоўцы адрозніваюцца ад беларусаў на 2 гены, рускія — на 3, украінцы — на 4, палякі — на 6. Прасочаны плаўныя пераходы паміж папуляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўрапейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Беларусь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знаходзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы. Доктар біялагічных навук, антраполаг і генетык Аляксей Мікуліч, зыходзячы з антрапалагічных прыкмет, а таксама распаўсюджанасці тых ці іншых груп крыві, кажа аб адзіным расавым тыпе беларусаў, аўкшайтаў, латгалаў, жыхароў Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, так званай Новай Мазовіі і ўзводзіць гэты тып яшчэ да неалітычнага насельніцтва Усходняй Еўропы[7][8]:
У параўнанні з мовай і культурай генафонд аказаўся больш стабільным. Аднак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажытнасці традыцыйнай беларускай культуры і побыту. Фізічная антрапалогіяАнтрапалагічны партрэтПродкі беларусаў адносяцца да шыракатварага меза-даліхакефальнага антрапалагічнага тыпу. Ён таксама адзначаецца ў некаторых груп славен Прыільмення, у чудзі паўночна-заходніх зямель, у іжоры, у некаторых этнічных груп Прыбалтыкі, у Прусіі, Нідэрландах і Скандынавіі. Гэты тып займае тэрыторыю Прыдняпроўя і Прыбалтыкі, і распаўсюджанне яго па-за межамі плямён даказвае яго фарміраванне ў больш старажытны час.
Антрапалагічнае занаванне![]() 1. — Валдайскі, 2. — Палескі. На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 антрапалагічных тыпа:
Дзеля большай нагляднасці карціны расавай варыяцыі беларусаў выкарыстоўваецца кананічны аналіз. Паводле дзвюх пераменных можна правесці падзел беларусаў на 2 адносна аднародныя групы (кластары). Першы кластар (зверху) уключае беларусаў, якія жывуць на поўначы і ў цэнтральнай зоне краіны. Другі (знізу) уключае групы, якія жывуць на поўдні — на Палессі. З-за адсутнасці на тэрыторыі Беларусі натуральных геаграфічных межаў яны не маюць моцных адрозненняў, але ўсё ж паўночныя беларусы адрозніваюцца па сваім антрапалагічным складзе ад жыхароў Палесся. Зоны двух кластараў перакрыжоўваюцца, то бок выдзеленыя адрозненні прадстаўлены ў выглядзе тэндэнцыі. Мяжу можна правесці па гарадах Брэст-Баранавічы-Магілёў-Быхаў-Крычаў. Паўночныя беларусы адрозніваюцца ад паўднёвых значна меншай брахікефаліяй (галаўны ўказальнік у сярэднім раўняецца 82,0 % супраць 83,1 %), не такім нізкім і шырокім тварам, больш светлай пігментацыяй валос, большым ростам барады і менш часта сустракаемым увогнутым профілем спінкі і ўзнятым кончыкам носа. Паўночныя і цэнтральныя беларусы і рускія вярховій Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны адносяцца да валдайскага тыпу. У той жа час адрозненні палескіх беларусаў і палескіх украінцаў ідуць у тым жа напрамку, што і адрозненні паўночных і паўднёвых беларусаў. У палескіх беларусаў у параўнанні з палескімі ўкраінцамі трохі менш выяўлена брахікефалія, трохі вышэй і вужэй твар, святлей пігментацыя, слабей рост барады. Дэрматагліфіка![]() Dl10 — дэльтавы індэкс Ic — індэкс Камінса t — асявы праксімальны трырадыюс далоні Hy — узорнасць гіпатэнара ДМТ — частата дадатковых міжпальцавых трырадыюсаў далоні Паводле камбінацый дэрматагліфічных прыкмет беларусы належаць да аднаго тыпу, для якога характэрны:
Абласныя групы максімальна набліжаны да сярэдняга тыпу беларусаў, але нязначныя адрозненні ўсё ж можна адзначыць. Так, у мужчын Усходняга Палесся назіраецца невялікае павелічэнне індэкса Камінса, а ў Заходнім Палессі паніжаны дэльтавы індэкс. Жанчыны Мінскай вобласці адрозніваюцца нязначным памяншэннем індэкса Камінса. Абагульненыя дэрматагліфічныя адлегласці паміж абласнымі групамі малыя: у мужчын сярэдняе АДА раўняецца 5,8, а ў жанчын 7,1. Найбольшае падабенства ў мужчын назіраецца ў Мінскай і Віцебскай, а таксама ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях (АДА раўняюцца, суадносна, 3,8 і 4,2). У жанчын максімальнае падабенства назіраецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (АДА раўняецца 3,4), а АДА ўсіх абласцей з Мінскай самыя вялікія (у сярэднім 8,2).
Геаграфічнае размеркаванне велічынь мае дысперсны характар, выяўленыя тэндэнцыі для асобных прыкмет не супадаюць. Можна казаць толькі аб лакальнай зменлівасці дэрматагліфічных прыкмет у беларусаў. Паводле карэляцыйныйнага аналізу таксама адсутнічае статыстычная ўзаемасувязь паміж прыкметамі. У беларусаў зменлівасць усіх прыкмет высокая, але каафіцэнты іх варыяцыі менш, чым у еўрапеоідаў Еўропы і на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў цэлым. Найменш варыябельнымі з’яўляюцца індэкс Камінса і дэльтавы індэкс, а самая варыябельная прыкмета — дадатковыя міжпальцавыя трырадыюсы. Таксама адзначаецца высокі індэкс Камінса.
Сярэднія значэнні мангалоіднага і паўночнаеўрапеоіднага комплексаў у беларусаў блізкія да велічынь у рускіх і ўкраінцаў. Аналіз унутрагрупавой зменлівасці дэрматагліфічных паказальнікаў у беларусаў, рускіх і ўкраінцаў сведчыць пра гамагеннасць усіх трох этнічных груп і пра адсутнасць у іх накіраваных тэрытарыяльных адрозненняў. Аналіз папарных міжэтнічных АДА на ўзроўні тэрытарыяльных груп сведчыць пра блізкасць усходніх славян паводле крытэрыю статыстычнага падабенства. Паводле АДА ў мужчын беларусы, рускія і ўкраінцы практычна не адрозны і разам з чэхамі і балгарамі ствараюць асноўны кластар, да якога далучаюцца палякі і славакі. У жанчын у асноўны кластар, адрозненні паміж галінамі якога малыя, уваходзяць усходнія славяне, палякі і чэхі.
АданталогіяСучасныя беларусы, а таксама рускія і ў меншай ступені ўкраінцы, паказваюць высокія індэксы міжгрупавой зменлівасці паводле большасці прыкмет усходняга паходжання. Супастаўленне метадам кластарнага аналізу аданталагічных дадзеных паказала, што большасць даследваных груп беларусаў укладваецца ў аданталагічныя комплексы паўночна-заходніх рускіх. Тым не менш, для сучасных беларусаў характэрны шэраг аданталагічных асаблівасцяў:
Сярэднія таксанамічныя адлегласці (СТА) паводле ўсіх 16 прыкмет вар’іруюцца ад 0,27 да 0,81.
Большасць беларусаў знаходзцца ў пераходнай зоне паміж паўднёвым грацыльным і формамі больш масіўнага аданталагічнага тыпу. На тэрыторыі Беларусі можна вылучыць некалькі буйных аданталагічных тыпаў:
ГенетыкаМаркеры Y-храмасомы ДНКПаводле гэтага даследавання, найбольшая частка даследаваных геномаў беларусаў ўтрымоўвала гаплагрупы R1a (60 %) і I1b (17 %). Зыходзячы з частот гаплагруп Y-храмасомы (якая перадаецца ад бацькі нашчадкам мужчынскага полу) генафонд беларусаў можна ахарактарызаваць як еўрапейскі (на што паказвае гаплагрупа R1b3), ўсходнееўрапейскі (па перавазе гаплагрупы R1a) і паўночны ўсходнееўрапейскі (па прысутнасці гаплагрупы N3). Наяўнасць у значнай частцы папуляцыі гаплагрупы I1b сведчыць на карысць наяўнасці генетычных сувязяў і з народамі Паўднёвай Еўропы. Такім чынам, параўнанне вынікаў з геномам іншых еўрапейскіх народаў паказвае, што па маркерах Y храмасомы беларусы «выяўляюць высокае падабенства з усходнімі славянамі і большасцю заходніх славян, але генетычна далёкія ад балтаў»[18]. Акрамя таго, выяўлена генетычная супольнасць людзей, якая «ўтварае адзіны шчыльны кластар, які ўключае беларусаў, палякаў, рускіх паўднёва-заходніх абласцей (Белгародскай, Варонежскай, Курскай, Арлоўскай абласцей), а таксама рускіх Цвярской вобласці»[18]. Пры гэтым, адрозненні паміж паўночнымі і паўднёвымі беларусамі па дадзеным маркеры выявіліся мінімальнымі. Маркеры мітахандрыяльнай ДНКДаследаванне мітахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца ад маці нашчадкам абодвух палоў, паказалі, што найбольшая частка генафонду беларусаў прадстаўлена гаплагрупай H (38 %), а астатнія частыя гаплагрупы J , U5a і T (7-10 %). Назіраюцца «істотныя адрозненні паміж паўднёвымі і паўночнымі беларусамі. Яно дасягаецца за кошт выяўленай своеасаблівасці паўночных беларусаў, якая не звязана з балцкім субстратам ў матчыных лініях успадкоўвання — паўночныя беларусы ў роўнай ступені генетычна аддалены і ад балтаў, і ад заходніх славян (у тым ліку і ад палякаў), і ад фіна-уграў, і ад практычна ўсіх папуляцый ўсходніх славян»[18]. Таксама адзначаецца, што па мітахандрыяльнай ДНК «вельмі вялікае падабенства паўднёвых беларусаў з паўднёвымі і заходнімі рускімі папуляцыямі: да іх паўднёвыя беларусы ў 3-5 разоў генетычна бліжэй, чым да паўночных беларусам»[18]. Аўтасомныя маркерыАўтасомныя маркеры — маркеры неполавых храмасом. Як правіла, гэтыя гены кадуюць пэўныя бялкі, ферменты і г. д. Маркеры аўтасомных ДНКПараўнальны аналіз генафондаў Заходняй Еўразіі паказаў, што "паводле аўтасомных ДНК маркераў ўсе ўсходнія славяне ўваходзяць у адзін кластар Усходняй Еўропы. Аднак рускія і ўкраінскія папуляцыі размешчаны бліжэй адзін да аднаго, чым да беларусаў… Рускія і украінцы аказваюцца бліжэй да папуляцый Заходняй і Паўднёвай Еўропы, чым беларусы. На жаль, па гэтых маркерах не вывучаныя бліжэйшыя заходнія і паўночныя суседзі беларусаў, і ў прыватнасці, балцкія народы. Можна меркаваць, што некаторая своеасаблівасць генафонду беларусаў звязана з укладам балцкага субстрата "[18]. Мінісатэлітныя і мікрасатэлітныя маркерыБеларусы, а таксама ўсе рускія групы, украінцы і комі характарызуюцца агульнасцю геннага пула па ўказаных маркерах і адсутнасцю значнай міжпапуляцыйнай дыферэнцыяцыі[19]. Галоўны комплекс гістасумяшчальнасціКомплекс генаў HLA (галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці) лакалізаваны на кароткім плячы 6-й храмасомы і займае 3500 тысяч пар аснаванняў, змяшчае больш за 220 генаў[20]. Ён выконвае функцыі генетычнага кантролю імуннага адказу і падтрымання імуннага гамеастазу[21]. Гены локуса HLA DP, DQ і DR кадуюць малекулы II класа, выяўленыя на паверхні антыген-прадстаўляючых клетак (хелпераў), у прыватнасці, B-лімфацытаў, T-хелпераў і некаторых іншых[22]. Сістэма HLA з’яўляецца адной з найбольш паліморфных генетычных сістэм. Паказана, што, нягледзячы на ўплыў накіраванага натуральнага адбору, размеркаванне генаў HLA II класа адэкватна адлюстроўвае генагеаграфію этнічных груп, і асаблівасці полімарфізму генаў HLA могуць быць выкарыстаны ў папуляцыйных даследаваннях [ 90 ] [ 91 ] .Найбольшы палімарфізм праяўляе ген DRB1, яго вывучэнне найбольш інфарматыўна пры папуляцыйных даследаваннях[23][24]. Частоты алеляў сістэмы DRB1 у некаторых усходнеславянскіх папуляцыях[23]:
Высновы даследаванняАўтары прыйшлі да высновы, што «адрозненні паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым адрозненні паміж украінскімі папуляцыямі і нашмат менш, чым адрозненні паміж рускімі папуляцыямі. Гэта значыць, што розныя папуляцыі беларусаў генетычна вельмі падобныя адзін на аднаго»[18]. У той жа час, адносна пытання аб падобнасці генафонду беларусаў на балтаў і славян, аўтары адзначаюць, што «па бацькоўскай лініі адрозненні беларусаў ад балтаў выяўленыя вельмі відавочна — паводле гаплагрупы Y беларусы належаць да кола ўсходніх і заходніх славян. Па матчынай лініі (гаплагрупы мтДНК) беларусы ў роўнай ступені падобныя і на балтаў, і на славян — як заходніх, так і ўсходніх»[18]. ГалерэяМастацкія творы
Сучасныя выявы
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia