Вольга Віктараўна Аржанухіна
Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959, Краснаармейск, Саратаўская вобласць) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак-кераміст. БіяграфіяНарадзілася 21 красавіка 1959 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1982 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года[1], член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года. ТворчасцьПрацуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мастак-кераміст[1]. Спецыялізуецца на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў у тэхніцы «Ціфані»[2][3]. Асноўныя творы: кафля для станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў г. Мінску, кафля для магазіна «Мінск» у г. Валгаградзе[1]; роспіс пліткі для спартыўнага комплексу «Стайкі» пад Мінскам[1], аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я. Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск), наборы ваз «Марскія ракавіны», «Іней»[1]. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Германіі, Ізраіля, Італіі[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia