Трымаць абарону даводзілася кожны тыдзень. Паводле меркавання гаркама партыі, усё было не так ці занадта дорага. Толькі абаранілі свае фігуры на калонах, якія хацелі замяніць манатонным арнаментам, як атрымліваем распараджэнне ніжнюю частку калон рабіць з чорнага граніту. Маўляў, белы непрактычны ў нашых умовах, калі па паўгода дождж і бруд. Пярэчым: станцыя нізкая, нельга яе «падсякаць», столі душыць будуць. Ніхто не слухае. За ноч робім з Геным такую калону, як было загадана, і раніцай прапануем пераканацца, наколькі мы мелі рацыю. Перад самым адкрыццём адзін з чыноўнікаў убачыў у арнаменце пры ўваходзе антысавецкія знакі. Распарадзіўся замяніць сярпом і молатам. Ну як туды серп і молат? Знайшлі тытулаванага спецыяліста па беларускім мастацтве, паказалі яму. Абаранілі…
Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.