Вольга Вітальеўна Алейнікава
Вольга Вітальеўна Алейнікава (нар. 10 лістапада 1951, Ленінград) — беларускі педыятр-анкагематолаг, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014). БіяграфіяНарадзілася 10 лістапада 1951 года ў Ленінградзе ў сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла сярэднюю школу № 64 г. Мінска. У 1975 годзе скончыла педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1976 годзе — інтэрнатуру па спецыяльнасці педыятрыя. У 1976—1996 гадах працавала ў 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска педыятрам, з 1978 года — педыятрам-гематолагам, з лістапада 1986 года — загадчыцай дзіцячага гематалагічнага аддзялення, з 1992 года — намеснікам галоўнага ўрача па дзіцячай анкагематалогіі. З 2 чэрвеня 1996 года па 1 ліпеня 2019 года[1] — дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі». У цяперашні час - галоўны навуковы супрацоўнік дадзенага Цэнтра [2]. У 1998 годзе ёй прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па спецыяльнасці ўрач-педыятр, а ў 2001 годзе — вышэйшая катэгорыя па арганізацыі аховы здароўя. Навуковая дзейнасцьУ 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гарманальны статус, утрыманне калію ў міелакарыяцытах у дзяцей з вострым лімфабласным лейкозам», у снежні 1999 года — доктарскую дысертацыю на тэму «Новыя тэхналогіі ў лячэнні вострых лейкозаў у дзяцей» (у НДІ дзіцячай гематалогіі МЗ РФ, Масква). Доктарская дысертацыя з’явілася вынікам шматгадовай працы па ўкараненні новых высокаэфектыўных тэхналогій дыягностыкі і лячэння анкагематалагічных захворванняў у дзяцей у Беларусі, мела шырокі міжнародны рэзананс і паслужыла асновай для стварэння сучасных пратаколаў лячэння, у тым ліку і сумесна з НДІ дзіцячай гематалогіі Міністэрства аховы здароўя Расійская Федэрацыі і Усерасійскага анкалагічнага навуковага цэнтра РАМН. У 2004—2011 гадах — старшыня вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесар па спецыяльнасці «клінічная медыцына». З 2006 года — член экспертнага савета ВАК па спецыяльнасці «анкалогія (медыцынскія навукі)». У 2009 годзе выбрана членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3]. З’яўляецца членам навуковых таварыстваў:
З’яўляецца членам рэдкалегіі часопісаў:
Найбольш значныя вынікі дзейнасці: стварэнне беларускай школы дзіцячай анкалогіі/гематалогіі; стварэнне сістэмы папуляцыйнай рэгістрацыі дзіцячага рака, інтэграванай у міжнародную сетку; арганізацыя высокаэфектыўнай службы дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, якая дазволіла дасягнуць вынікаў сусветнага ўзроўню ў лячэнні злаякасных новаўтварэнняў у дзяцей. Падрыхтавала 12 кандыдатаў медыцынскіх навук і 3 доктара медыцынскіх навук, апублікавана больш за 500 друкаваных работ, у тым ліку 6 манаграфій, атрымана 6 патэнтаў. Педагагічная дзейнасцьУ 2002 годзе абрана прафесарам кафедры клінічнай гематалогіі і трансфузіялогіі па курсе дзіцячай гематалогіі БелМАПА. З 2005 па 2011 — загадчык кафедры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі БелМАПА.[4] Узнагароды і дасягненні
У 2008 годзе калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, узначаленаму В.В. Алейнікавай, была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне» за актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia